У кулінарыі слонімскага супермаркета заўважылі мыш, якая ела пірожнае проста ў вітрыне ВІДЭА
Відэа з мышшу, якая есць пірожнае проста ў вітрыне, апублікавалі ў тыктоку. Некаторыя карыстальнікі ўспрынялі тое, што адбываецца, з гумарам, параўнаўшы жывёліну з персанажам «Рататуй». Іншыя ж не знайшлі ў гэтым нічога смешнага і выказалі занепакоенасць станам санітарыі ў краме, піша «Анлайнер».

Журналісту «Анлайнера» не ўдалося звязацца з аддзелам маркетынгу сеткі, але затое яны датэлефанаваліся ў кантактны цэнтр. Там адказалі наступным чынам:
«Заявак і скаргаў ад спажыўцоў са Слоніма нам не паступала, таму мы не можам даць канкрэтыку з нагоды гэтага роліка. Звычайна, калі нам паступае заяўка, мы на працягу пяці працоўных дзён даводзім інфармацыю да мясцовага кіраўніка, а той, у сваю чаргу, вырашае праблемы з кожным канкрэтным купцом асабіста. Ну і, вядома ж, у такіх выпадках прыцягваецца санстанцыя, праводзіцца дэзынсекцыя і дэратызацыя».
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары