Грамадства33

У Мінску ўздоўж Свіслачы з'явіліся незвычайныя знакі ФОТА

У некаторых месцах уздоўж набярэжнай Свіслачы ў Мінску сталі ставіць незвычайныя знакі, заўважыў «Анлайнер».

Візуальна знак выглядае як белы круг з чырвонай абводкай, у цэнтры якога намаляваны перакрэслены якар. Значэнне нібыта цалкам відавочнае: нельга станавіцца на якар, апускаць ланцугі і да таго падобнае.

Гэтыя знакі можна ўбачыць як мінімум у двух месцах: каля моста праз Свіслач на Арлоўскай, а таксама непадалёк ад цырка (таксама каля моста). Верагодна, пад вадой знаходзіцца нешта, што можна пашкодзіць якарам.

«Анлайнер» звярнуўся па тлумачэнні ў ДАІ, але там сказалі наступнае:

«У ПДР такія знакі адсутнічаюць, ставім іх не мы. Ёсць асобная арганізацыя».

Каментары3

  • ы
    04.03.2025
    гэта для Жвіра
  • ошь
    04.03.2025
    Можа гэта проста "не паказвацца"?
  • .
    04.03.2025
    Як варыянт, тлустасінезады баіцца, і для бяспекі пачалі забараняць прыпынкі воднага транспарту пад мастамі, на тых маршрутах, дзе ён перасоўваецца.
    Да аховы мастоў на яго маршрутах заўсёды ставіліся вельмі ўважліва.

    А "Анлайнер" не змяняецца: у ДАІ спытаўся. Ну можна было паспрабаваць яшчэ ў аэранавігацыі, геолагаў і ў спортлато.

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць