Грамадства66

У цэнтры Вільні зноў з'явіліся правакацыйныя надпісы. Гэтым разам каля нядаўна перайменаванага бара ФОТЫ

Гэтым разам выкананыя чырвонай фарбай надпісы заўважаныя каля віленскага бара Poliklinika на праспекце Гедыміна, які раней называўся «Пагоня», але не так даўно памяняў назву

На сцяне каля ўваходу ў бар нехта напісаў слова «Здраднікі», а таксама паставіў трафарэтны надпіс «Вільня наша» з выявай герба «Пагоня».

Выпадкі падобнага кшталту здараюцца ў Вільні рэгулярна. Апошнія былі зафіксаваныя зусім нядаўна на будынку ЕГУ і будынку, які знаходзіцца на месцы меркаванай былой друкарні Францыска Скарыны. Вінаватых, аднак, ніколі не знаходзяць.

Ёсць аргументаваныя падазрэнні, што гэтыя правакатыўныя надпісы робяцца спецыяльна для таго, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў, якія жывуць у Літве, з боку літоўскіх уладаў і грамадства. У свой час мы прасачылі нават, як іх замаўляюць.

Часта ў Вільні фіксуюцца і надпісы на літоўскай мове, абразлівыя ў дачыненні да беларусаў. Многае сведчыць, што іх замоўцамі выступаюць замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ таксама ні разу не выявілі. 

Самыя свежыя выпадкі падобнага кшталту — распісванне дзвярэй карчмы «1863» 5 лістапада 2024 года і падпал дзвярэй Беларускага дома ноччу 26 кастрычніка. Раней акты вандалізму ўчыняліся супраць таго самага Беларускага дома, крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, і капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхата, каля офіса «Дапамогі» і на сцяне каля ЕГУ. Таксама нядаўна была апаганеная магіла каліноўца Аляксандра Царука на віленскіх могілках.

Каментары6

  • Мусарок
    04.03.2025
    Відаць, за 50 еўра вандал дупу з канапы адарваць можа, а літоўскія паліцыянты не...
  • Ганьба
    04.03.2025
    Беларусы Вільні, у вас хоць нейкі гонар застаўся??? У вас там пад бокам сядзіць наша Прэзідэнт-элект. Вы што чакаеце, што яна ўсё вырашыць сваімі фоткамі з нейкімі амбасадарамі на месцы злачынства???
    Бярыце Ціханоўскую, Вячорку, Красуліна і хто там у вас яшчэ на грантах і шуруйце пісаць заявы ў міліцыю і мясцовы следчы камітэт! Ніхто нас не абароніць, акрамя саміх сябе!
  • Ізноў тыя ж вушы тырчаць
    04.03.2025
    Ізноў надпіс напісаны чуваком, які не ведае кірылічнага шрыфту і правілаў пераносу слоў у беларускай мове.

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу11

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу11

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць