Нерухомасць33

Як рэканструююць гістарычную забудову XIX стагоддзя ў Лошыцкім парку

У Лошыцкім парку рэканструююць гістарычную забудову XIX стагоддзя. На дадзеным этапе спецыялісты займаюцца стварэннем прыбудоў да трох гістарычных будынкаў, што захаваліся, паведамляе «Мінскбуд».

Прыбудова да будынку на вул. Чыжэўскіх, 17, выконваецца на старых узмоцненых падмурках. На вонкавай частцы мура выкарыстоўваецца цэгла XIX стагоддзя, а астатнія тры шэрагі зроблены з новай керамічнай цэглы. У хуткім часе да работ далучацца рэстаўратары. Аб'ект расцягнецца ўздоўж вул. Чыжэўскіх на 68,5 м.

Побач з будынкам на зав. Чыжэўскіх, 5, узводзяць адразу дзве прыбудовы: злева — аднапавярховая, справа — двухпавярховая. Сам будынак захавае чатыры ярусы. Абедзве прыбудовы — у цэгле, запраектаваны прыгожыя арачныя праёмы, карнізы і пілястры. Аб'ект расцягнецца на 70 м у даўжыню і будзе мець шырыню ад 13 да 18,5 м.

Таксама двухпавярховая прыбудова з'явіцца і побач з існуючай пабудовай на зав. Чыжэўскіх, 6. Будаўнікі ўжо залілі падмурак і заняліся ўзвядзеннем сцен.

Дзякуючы складанай і карпатлівай рабоце будаўнікоў цудам уцалелыя будынкі XIX стагоддзя будуць захаваны, а ўвесь комплекс стане жамчужынай Лошыцкага парка, абяцаюць у «Мінскбуд».

Каментары3

  • Жора
    05.03.2025
    А там быў гэты версальскі пляц з фантанчыкам? Наўрадці, у фабрычнай-та забудове... І пластыкавыя шклапакеты ўлепяць, не сумняваюся - у лепшых традыцыях беларускай "рэстаўрацыі".
  • 1234
    05.03.2025
    Зараз спэцыялісты рэстаўрацыі напішуць свае камэнты)
  • Рожа
    05.03.2025
    Жора, ты прапануеш як у тым 19 стагодзі конскае і свінячае гаўно па той пляцоўке раскідаць?

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць