Здароўе

Хантавірусны сіндром — што за смертаносны вірус, ад якога памерла жонка акцёра Хэкмана?

Разносяць яго грызуны, але не ўсе і не ўсюды.

Джын Хэкман і Бэтсі Аракава

27 лютага у доме ў горадзе Санта-Фэ, што ў амерыканскім штаце Нью-Мексіка, былі знойдзеныя целы 95-гадовага акцёра Джына Хэкмана і ягонай 65-гадовай жонкі, піяністкі Бэтсі Аракава. Адразу натуральным чынам з'явілася версія, што яны былі забітыя ці скончылі жыццё самагубствам, але неўзабаве высветлілася, што прычыны смерці былі натуральныя. Прытым першай памерла жанчына, прычынай чаго стала падхопленае ёй рэдкае інфекцыйнаек захворванне. Што за яно?

Уявіце, што вы заходзіце ў стары хлеў ці прыбіраеце дачны домік пасля зімы. Вы заўважаеце сляды грызуноў, падмятаеце падлогу і нават не падазраяце, што ўдыхаеце смертаносны вірус.

Хантавирусный кардиопульмональный синдром Hantavirus pulmonary syndrome Хантавірусны лёгачны сіндром
Радыяграфічная дынаміка хантавіруснага лёгачнага сіндрому ў пацыента: а) пры паступленні; b) на другі дзень пасля шпіталізацыі і выкарыстання апарата штучнага кіслародазабеспячэння; c) на дзясяты дзень пасля шпіталізацыі і выдалення інтубацыйнай трубкі. Фота: Wikimedia Commons.

Упершыню хантавірусны лёгачны сіндром (HPS) быў выяўлены ў 1993 годзе ў ЗША пасля ўспышкі ў рэгіёне Чатыры Куты (Юта, Каларада, Арызона, Нью-Мексіка).

У адну з мясцовых бальніц звярнуўся малады мужчына з цяжкай адышкай. Дактары спрабавалі выратаваць яго, але хвароба развівалася імкліва, і пацыент памёр. Расследаванне паказала, што яго дзяўчына і яшчэ пяць чалавек у рэгіёне памерлі ад падобных сімптомаў.

Гэта прыцягнула ўвагу Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, які пачаў даследаванне і неўзабаве ўстанавіў, што прычынай смяротных выпадкаў стаў новы хантавірус, які перадаецца грызунамі.

HPS — хвароба, якая распаўсюджаная ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Толькі некалькі выпадкаў захворвання было выяўлена ў Еўропе і Турцыі.

У Паўночнай Амерыцы вірус перадаецца праз аленевага хамячка (Peromyscus maniculatus), у Паўднёвай — праз даўгахвостага рысавага пацука (Oligoryzomys longicaudatus).

Oligoryzomys longicaudatus
Даўгахвосты рысавы пацук. Фота: Wikimedia Commons

У грызуноў гэты вірус не выклікае сімптомаў і захоўваецца ў арганізме на працягу ўсяго жыцця. Ён утрымліваецца ў мачы, фекаліях і сліне гэтых жывёл. Людзі часцей за ўсё заражаюцца, удыхаючы заражаны пыл у месцах, дзе пасяліліся мышы (напрыклад, у хлявах, падвалах, старых дамах). Магчымае таксама заражэнне праз ежу, укусы ці драпіны. Было зафіксавана некалькі выпадкаў перадачы гэтага віруса ад чалавека да чалавека.

У Паўночнай Амерыцы штогод рэгіструюцца дзясяткі выпадкаў HPS, у той час як у Паўднёвай Амерыцы — больш за 100 выпадкаў.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, сярэдняя смяротнасць ад хантавіруснага лёгачнага сіндрому ў ЗША можа перавышаць 50%. Захворванне сустракаецца на ўсёй тэрыторыі краіны, а Міжнародны камітэт па таксанаміі вірусаў зарэгістраваў 13 разнавіднасцяў хантавіруса, здольных выклікаць гэтую небяспечную інфекцыю.

Як працякае хвароба?

Інкубацыйны перыяд хантавіруснага лёгачнага сіндрому ў сярэднім складае 21 дзень, аднак можа дасягаць і 33 дзён у залежнасці ад узбуджальніка.

Хвароба развіваецца паэтапна: на першай стадыі сімптомы нагадваюць звычайную прастуду — павышэнне тэмпературы, кашаль, абцяжаранае дыханне, болі ў мышцах і слабасць.

Другая фаза наступае і суправаджаецца рэзкім пагаршэннем стану: развіваецца вострая лёгачная недастатковасць, выкліканая ацёкам лёгкіх. На гэтым этапе могуць узнікнуць сур'ёзныя парушэнні працы сэрца — тахікардыя, арытмія, кардыягенны шок, якія суправаджаюцца рэзкім падзеннем артэрыяльнага ціску (гіпатаніяй). У рэдкіх выпадках магчымае паражэнне нырак, што прыводзіць да вострай нырачнай недастатковасці.

Менавіта на гэтай фазе назіраецца найбольшая колькасць смяротных вынікаў, паколькі крытычны стан пацыента можа наступіць літаральна ў межах 48 гадзін.

Фаза аднаўлення доўжыцца ад некалькіх месяцаў да некалькіх год. Дыхальная функцыя паступова паляпшаецца, аднак задышка можа захоўвацца да двух гадоў. Ныркі аднаўляюць сваю працу, што суправаджаецца павелічэннем колькасці мачаспусканняў.

Пасля перанесенага захворвання паўторнае заражэнне малаверагоднае, бо арганізм фармуе пажыццёвы імунітэт.

Вакцыны супраць HPS не існуе, таму галоўным спосабам прадухілення захворвання з’яўляецца прафілактыка.

Каб пазбегнуць заражэння хантавірусам, трэба мінімізаваць кантакт з грызунамі, якія яго пераносяць. Для гэтага важна не пакідаць ежу ў адкрытым доступе, прыбіраць за грызунамі бяспечнымі метадамі і не дапускаць іх пранікнення ў жыллё. Тым, хто працуе ў месцах, дзе могуць быць заражаныя грызуны, рэкамендуецца насіць маску для абароны дыхальных шляхоў.

Адмысловых супрацьвірусных прэпаратаў ад хантавіруса не існуе. Таму дактары могуць толькі дапамагаць арганізму змагацца з хваробай.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек8

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні5

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек8

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць