Культура11

Уладзімір Арлоў адпраўляецца ў вялікі літаратурны тур: наведае 10 гарадоў у пяці краінах

Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў літаратурнае турнэ. Разам з са стваральнікам Фонда і інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраславам Іванюком пісьменнік наведае 5 краін і 10 гарадоў, піша «Будзьма».

Сустрэчы ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыне і Швейцарыі будуць прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

  • Першая сустрэча пройдзе 20 сакавіка ва Уроцлаве пры падтрымцы з Kolegium Europy Wschodniej і Суполкі Беларусаў Уроцлава. Уладзімір Арлоў распавядзе пра ключавыя моманты беларускай гісторыі — ад часоў Полацкага княства да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а Яраслаў Іванюк пра 25 гадоў Kamunikat.org, найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі.

Месца: Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19 (падземны пераход)

Час: 18:00

  • 21 сакавіка ў Празе, дзе суарганізатарам стала суполка «Скарына», сустрэча пройдзе пад назвай «Няскораная грамадзянка БНР». У межах яе адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі бяз гнёздаў». Варта згадаць, што самы вялікі раздзел успамінаў прысвечаны менавіта пражскаму перыяду жыцця паэткі. У кнізе сотні каментароў і дзясяткі фотаздымкаў, частка якіх друкуецца ўпершыню.

Месца: Клюбоўня суполкі Пагоня, 5. května 851/70, 140 00 Praha 4-Nusle

Час: 18:00

  • У іншым чэшскім горадзе Брно (22.03), як ляжыць на шляху туру, Уладзімір Арлоў выступіць з лекцыяй «Беларусь — Чэхія. Дзесяць вякоў гістарычных і культурных сувязяў». Таксама і тут не абмінуць тэмы Беларускай Народнай Рэспублікі, урад якой у міжваенны перыяд знайшоў прытулак менавіта ў Чэхаславаччыне. На чэшскай зямлі знаходзяцца магілы прэзідэнтаў БНР Пётры Крэчаўскага і Васіля Захаркі. Абодва яны захоўвалі ў эміграцыі мандат першага незалежнага беларускага ўраду.

Месца: Institut Paměti Národa, Radnická 10 Brno

Час: 18:00

Далей пісьменніка чакаюць Вена 23.03 (Аўстрыя), Мюнхен 25.03 (Нямеччына), Цюрых 28.03 (Швейцарыя), Вісбадэн 29.03 і Кёльн 30.03 (Нямеччына). А пасля Познань (02.04) і Варшава (03.04). Падрабязней пра месцы сустрэчаў можна дазнацца на старонцы Kamunikat.org.

Кожная сустрэча будзе нагодай, каб распавесці пра Беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org, якая сёлета адзначае 25-ці годдзе.

«Наш юбілей будзем адзначаць актыўнай дзейнасцю і працай, — кажа стваральнік бібліятэкі і дырэктар Фонду Яраслаў Іванюк. — Мы пачалі год выданнем дзесяці кніг. Ёсць што запрапанаваць беларусам ва ўсёй Еўропе. А калі гэта зрабіць найлепш, як не пры нагодзе нашага вялікага свята, свята свабодных беларусаў, якім ёсць Дзень Волі?»

Наведнікі сустрэчаў сярод іншага змогуць набыць кніжныя навінкі ад «Камуніката»: успаміны Ларысы Геніюш «Птушкі бяз гнёздаў», непадцэнзурныя аповесці Васіля Быкава «Мёртвым не баліць. Ліквідацыя», новы раман Андрэя Федарэнкі «Сцэнарыст», а яшчэ кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына», «Імёны Свабоды», «Каханак яе вялікасці», «Ордэн Белай Мышы».

    Каментары1

    • Зорка эстрады
      14.03.2025
      Неяк ужо смешна

    Цяпер чытаюць

    33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

    33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

    Усе навіны →
    Усе навіны

    Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы10

    У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е8

    У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку

    У Гродне пабудуюць два новыя гандлёвыя цэнтры

    Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

    «Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

    Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі11

    У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць4

    Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках17

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

    33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

    Галоўнае
    Усе навіны →

    Заўвага:

     

     

     

     

    Закрыць Паведаміць