Здарэнні77

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

У 2021 годзе адбылося рэзананснае забойства жанчыны ў сталічнай Серабранцы. Следчым спатрэбілася тры гады, каб злавіць злачынцу. Цяпер сталі вядомы падрабязнасці крымінальнага дэтэктыва.

Раіса Ліпская

У лістападзе 2021 года ў кватэру на праспекце Ракасоўскага ўварваўся ўзброены мужчына і некалькі разоў стрэліў у 33-гадовую жанчыну. Яна загінула. Апроч таго, нападнік паспрабаваў забіць яе мужа, але той застаўся жывым. Малады чалавек з'ехаў на серабрыстым Ford Mondeo.

Міліцыя хутка змагла ідэнтыфікаваць злачынцу — на той час 30-гадовага Аляксандра Ліпскага. Але на тое, каб яго злавіць, спатрэбілася тры гады.

Пасля здзяйснення злачынства ні маладога чалавека, ні яго маці, ні аўтамабіля больш ніхто не бачыў. Бацька хлопца знаходзіўся на вахце ў Расіі.

Аляксандр Ліпскі

Вызначыўшы і абследаваўшы ўсе месцы ў Беларусі, дзе мог хавацца злачынца са сваёй маці, следчыя абвясцілі іх у вышук і звярнуліся да сваіх калег у Расіі. Тыя ў сваю чаргу праверылі больш за дзясятак магчымых адрасоў з розных рэгіёнах ад Бранска да Крайняй Поўначы. Аднак гэта нічога не дало.

У той жа час бацька злачынцы пасля вахтаў рэгулярна прыязджаў у Беларусь адпачыць. У жніўні 2024 года, калі мужчына ў чарговы раз прыехаў, следчыя заўважылі яго дзіўныя паводзіны. Ліпскі-старэйшы пазбягаў паездак на грамадскім транспарце, без відавочнай мэты выязджаў за горад, у лесе сустракаўся з жанчынай, якая старанна імкнулася заблытаць свае сляды.

Як потым высветлілася, загадкавая жанчына на самой справе была маці Аляксандра — Раіса Ліпская. Для маскіроўкі кабета выкарыстоўвала парыкі і грувасткія аксесуары. Лічаныя хвіліны ёй былі патрэбныя на тое, каб зайсці ў лес імпазантнай жанчынай, а выйсці з яго ў вобразе бабулькі з кіёчкам. У такім вобразе, кульгаючы і горбячыся, яна праходзіла па вуліцы, а завярнуўшы за вугал, ператваралася ў поўную сіл і энергіі жанчыну ўжо ў іншым адзенні.

Аднак у пэўны момант Ліпскія перастараліся ў сваёй гульні ў хованкі, ці, магчыма, палічылі, што дастаткова заблыталі свае сляды. Пэўнага дня старэйшы Ліпскі, маючы сваё жыллё ў Серабранцы на праспекце Ракасоўскага, па нейкай прычыне зняў кватэру на Паўднёвым Захадзе на праспекце газеты «Звязда».

Раіса Ліпская па дарозе на гэту кватэру ў суседнім магазіне купіла тры пачкі марожанага. І гэтая нязначная дэталь стала нагодай да актыўных дзеянняў міліцыі. Было вырашана праводзіць затрыманне, падчас якога Аляксандр Ліпскі змог схавацца і зачыніцца ў падвале пад балконам. Пры гэтым ён спрабаваў адстрэльвацца. У выніку хлопец быў цяжка паранены стрэламі ў адказ і пазней памёр у бальніцы.

Міліцыянт правярае пульс Ліпскага. Скрын відэа

Пазней сілавікі знайшлі дзясяткі падрабязных інструкцый з тлумачэннямі, што рабіць і як сябе паводзіць, каб сысці ад вышуку, якія сын пісаў свайму бацьку. А сам ён з маці на працягу трох гадоў пастаянна змяняў месца жыхарства, здымаючы жыллё без дамовы і ў пад'ездах, дзе няма камер назірання.

У здымнай кватэры знайшлі больш за паўсотні патронаў, бляшанку з порахам, сродкі сачэння і кантролю. А ў гаражы, які быў узяты ў арэнду за месяц да забойства ў 2021 годзе, пасля ўскрыцця з дапамогай сапёраў быў знойдзены серабрысты Ford Mondeo і цэлы арсенал разнастайных боепрыпасаў, сродкаў для вырабу выбуховых прыстасаванняў, падроблены рэгістрацыйны знак і некалькі дзясяткаў патронаў, у якіх быў зменены парахавы зарад і паражаючы элемент.

Следчыя таксама высветлілі, навошта Ліпскаму-малодшаму гэта ўсё было патрэбна. Быў знойдзены спіс людзей, якіх мужчына нібыта планаваў пакараць за «несправядлівыя» адносіны да сябе. Прычым на кожнага чалавека са спісу было сабрана цэлае дасье са здымкамі, нумарамі тэлефонаў, у некаторых выпадках — планамі кватэр, схемамі двароў і шляхоў адыходу.

Цяпер у адносінах да бацькоў забойцы вядзецца следства ў рамках некалькіх крымінальных справаў. У прыватнасці, яны лічацца падазраванымі ў падрыхтоўцы забойства па матывах помсты. За гэта бацьку можа пагражаць аж да пажыццёвага зняволення. Для жанчын яно не прымяняецца, таму маці можа чакаць да 25 гадоў зняволення.

Каментары7

  • Filipp
    14.03.2025
    Ёсць праца для барцоў за гендерную роўнасць, каб абодва атрымалі аднолькавыя пакаранні.
  • Арцём
    15.03.2025
    Энергию таких людей надо направлять в правильное русло. Хотя никто не скажет, не было ли хоть одного мента или чекиста в их списке.
  • Канечне
    15.03.2025
    Filipp, можаш ўжо пачынаць. А то засядзеўся на канапе, ваяр)

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»30

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»30

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць