Надвор'е

Калі зноў пацяплее? Чакаць засталося нядоўга

У сакавіку ніколі не абыходзіцца без вяртання халадоў. Але пахаладанне працягнецца нядоўга — ужо ў сярэдзіне наступнага тыдня тэмпература пачне паступова павышацца, расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ.

У пачатку тыдня надвор'е будзе воблачным з праясненнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны магчымы слабы туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні. У панядзелак, 17 сакавіка, у начныя гадзіны прагназуецца ад -1 да -6 градусаў, днём тэмпература будзе каля 0 градусаў. У аўторак, 18 сакавіка, чакаецца ад +1 да +6 градусаў.

У сярэдзіне тыдня за надвор'е стане адказваць антыцыклон, цэнтр якога знаходзіцца над захадам Еўропы. Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, ападкаў не прагназуецца. Вецер паўночна-заходні. У сераду, 19 сакавіка, уначы тэмпература паветра складзе ад -2 да +2 градусаў, удзень — ад +3 да +8 градусаў.

А пацяпленне ў Беларусі чакаецца ў другой палове тыдня. У большасці раёнаў ападкаў не чакаецца. У начныя і ранішнія гадзіны магчымы туман.

У чацвер, 20 сакавіка, уначы чакаецца ад -1 да +4 градусаў, днём паветра прагрэецца ад 7 да 10 градусаў. У пятніцу, 21 сакавіка, тэмпература паветра складзе да +9 градусаў.

У выхадныя дні будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер умераны. Ноччу і раніцай туман. Вільготнасць да 70%. Уначы ад +2 да +6 градусаў, у сярэдзіне дня ў суботу да +13, у нядзелю ад +11 да +14.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя13

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?8

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя13

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць