Свет

Пасля пажару ў начным клубе ў Паўночнай Македоніі затрыманы 10 чалавек. У краіне — сямідзённая жалоба па загінулых

На пажары загінулі 59 чалавек і 155 пацярпелі.

Фота: Armin Durgut / AP

Паліцыя затрымала 10 чалавек у рамках расследавання прычын пажару ў начным клубе ў Паўночнай Македоніі, у выніку якога, паводле апошніх звестак, загінулі 59 чалавек і 155 пацярпелі, піша Бі-бі-сі.

Пажар адбыўся каля 2:30 па мясцовым часе ў ноч на нядзелю ў начным клубе Pulse у горадзе Кочані, калі там выступала папулярная мясцовая група ДНК. На канцэрт прыйшло каля 500 чалавек.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай узгарання стала выкарыстанне піратэхнікі.

Прадстаўніца Пракуратуры Рэспублікі Паўночная Македонія Бяляна Арсоўска паведаміла, што ў дачыненні да 10 падазраваных у трагедыі, у тым ліку чыноўнікаў, якія выдалі клубу ліцэнзію, былі вынесены пастановы аб затрыманні. Раней мясцовыя СМІ паведамлялі аб затрыманні ўладальніка клуба.

Яна таксама паведаміла, што ў будынку клуба быў толькі адзін працуючы выхад, бо заднія дзверы ўстановы былі зачыненыя і не маглі быць выкарыстаныя для эвакуацыі.

Першая праверка на месцы пажару ў нядзелю, паводле яе слоў, таксама выявіла некалькі «анамалій».

Арсоўская таксама паведаміла, што пасля пажару выжыў толькі адзін удзельнік групы ДНК — адзін з двух вакалістаў, ён знаходзіцца ў бальніцы. Астатнія музыканты, у тым ліку другі вакаліст, бэк-вакалістка, бубнач, клавішнік, а таксама фатограф групы загінулі.

Міністр унутраных спраў Паўночнай Македоніі Панчэ Ташкоўскі раней заявіў, што пажар узнік з-за іскраў ад піратэхнічных прылад, якія трапілі на столь, зробленую з лёгкаўзгаральнага матэрыялу.

На знятых наведвальнікамі кадрах відаць, як людзі спрабуюць загасіць узгаранне, але не пакідаюць клуб пасля пачатку пажару. Паводле слоў відавочцаў, калі людзі пачалі выходзіць з установы, узнікла цісканіна.

Мясцовая прэса апісвае Pulse, размешчаны ў горадзе Кочані за 100 км на ўсход ад сталіцы Скоп’е, як «імправізаваны начны клуб». Паводле даных СМІ, раней у гэтым памяшканні знаходзіўся склад дываноў.

20-гадовая Марыя Тасева распавяла, што трапіла ў цісканіну, калі людзі кінуліся да выхаду. Паводле яе слоў, яна ўпала на падлогу, але ў выніку змагла знайсці выхад.

«Не ведаю як, але мне нейкім чынам удалося выбрацца, — сказала яна агенцтву Reuters. — Зараз я ў парадку, але ёсць шмат загінулых». Паводле дзяўчыны, яе 25-гадовая сястра таксама загінула.

Валанцёр Чырвонага Крыжа Мустафа Саідаў сказаў, што большасць пацярпелых — маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў. Паводле афіцыйных даных, больш за 20 параненых і трое загінулых былі маладзейшыя за 18 гадоў.

«Гісторыі вельмі сумныя, і, на жаль, загінула шмат маладых людзей», — сказаў ён.

Уладзіслаў Груеў, спецыяліст па пластычнай хірургіі ў Універсітэцкай клініцы Скоп’е, паведаміў, што большасць пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ў яго бальніцы, паступілі з шырокімі апёкамі.

«У іх апёкі другой і трэцяй ступені ў вобласці галавы, шыі і верхняй часткі тулава», — паведаміў ён.

Дырэктар мясцовай бальніцы ў Кочані раней заявіў, што персанал спачатку меў цяжкасці з ідэнтыфікацыяй пацыентаў з-за адсутнасці ў іх дакументаў. Стан 18 пацыентаў, паводле яго слоў, ацэньваўся як крытычны.

Прэм’ер-міністр Паўночнай Македоніі Хрысціян Міцкоскі заявіў, што краіна страціла шмат маладых жыццяў і назваў гэты дзень «цяжкім і вельмі сумным».

Улады абвясцілі сямідзённую агульнанацыянальную жалобу па загінулых.

Прэзідэнт Паўночнай Македоніі Гардона Сіл’яноўская-Даўкова заявіла, што шакавана «як маці, чалавек і прэзідэнт». «Ваш велізарны боль — гэта і мой боль», — сказала яна.

Сіл’яноўская-Даўкова таксама паведаміла, што найбольш цяжка пацярпелыя былі дастаўлены ў спецыялізаваныя клінікі ў Балгарыі, Грэцыі, Сербіі і Турцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар ФБР апублікаваў фота ракушак, выкладзеных у форме лічбы 8647. Яго абвінавачваюць у закліку забіць Трампа7

Лукашэнка пра будучыя вучэнні з Расіяй: Мы ні на каго нападаць не збіраемся19

Рагачоўскі прапагандыст паўгода не можа ўладкавацца на працу

Чаму аднушка пана Ежы можа вырашыць лёс выбараў прэзідэнта Польшчы. Што трэба ведаць пра першы тур галасавання9

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць