Грамадства33

Палітзняволеная Антаніна Канавалава расказала, што ёй прапаноўваў ГУБАЗіК пасля яе вызвалення

Актывістка руху «Краіна для жыцця» і перадвыбарчага штабу Святланы Ціханоўскай палітычная зняволеная Антаніна Канавалава расказала падрабязнасці размоваў з ГУБАЗіК пасля свайго вызвалення.

Antonina Konovalova Антаніна Канавалава Антонина Коновалова
Антаніна Канавалава. Скрын відэа ютуб-канала «Альянса расследавальнікаў Беларусі»

Як згадвае Антаніна Канавалава ў інтэрв'ю «Альянсу расследавальнікаў Беларусі», праз некалькі сутак пасля вызвалення ёй пазваніў інспектар з РУУС і сказаў, што з ёй хочуць сустрэцца, але не назваў, хто канкрэтна. У выніку жанчыну запрасілі ў будынак, які размешчаны ў Мінску на вуліцы Рэвалюцыйная, 3. З інтэрнэту яна даведалася, што па гэтым адрасе размешчаны ГУБАЗіК.

«Са мной размаўляў намеснік начальніка ГУБАЗіКа па Мінску і па Мінскай вобласці. І плюс аператыўныя супрацоўнікі нейкія былі. Потым яны мяняліся.

Яны мне задавалі пытанні: «Ці памянялі вы свае погляды?». Вядома, я ім казала, што памяняла. Мне трэба было зрабіць усё для таго, каб яны мне паверылі.

Я ім казала пра тое, што мае дзеці вернуцца ў Беларусь. Хаця я ўжо ведала, што яны не вернуцца.

Яны пыталіся аб калоніі. «Як зараз пад кіраўніцтвам новага начальніка?» Яны не давяраюць нікому», — згадвае Канавалава падрабязнасці першай сустрэчы.

Па яе словах, ёй не прапаноўвалі падпісваць ніякія дакументы, але гаварылі пра тое, што могуць уладкаваць на працу. Ад прапановы яна адмовілася, бо ведала, што за гэтым стаіць:

«Яны ўладкоўваюць на які-небудзь з заводаў. Ты пачынаеш на іх працаваць. І гэты чалавек даведваецца настрой супрацоўнікаў, якія там працуюць».

Акрамя ўладкавання на працу, сілавікі прапаноўвалі жанчыне дапамогу ў вяртанні дзяцей у краіну:

«Мне казалі: «Калі вы не можаце самі прывезці сваіх дзяцей, мы вам іх прывязём. Вы разумееце, што вашыя дзеці знаходзяцца там у закладніках». Я разумею, што яны ніякія не закладнікі, але мне трэба рабіць выраз твару такі, што я ім веру».

Акрамя гэтага, як сцвярджае жанчына, сілавікі цікавіліся ў яе, хто з асуджаных, якія знаходзіліся разам з ёй у калоніі, варты вызвалення. «Я казала, што ўсе».

Пасля першай сустрэчы супрацоўнікі ГУБАЗіК размаўлялі з Канавалавай яшчэ чатыры разы. Па яе словах, сілавікі яе «распрацоўвалі для таго, каб у далейшым супрацоўнічаць».

Зразумеўшы, што такога жадання ў яе няма, пачалі пагражаць новым тэрмінам па артыкуле аб удзеле ў пратэстах. Як сцвярджае Канавалава, размовы нічым не скончыліся. На супрацоўніцтва яна так і не пайшла і не падпісвала ніякіх папер. Праз некаторы час яна выехала з Беларусі і сустрэлася з дзецьмі.

Муж Антаніны Сяргей Ярашэвіч застаецца за кратамі.

Каментары3

  • Так
    17.03.2025
    У губазіке реальные ****

    [Зрэдагавана]
  • Беларус
    18.03.2025
    Які жах. А потым у гэтых чарцей шчыре здзіўленьне: адкуль з'яўляюцца думкі расправы над лукашнёй пры першай магчымасьці?

    Спадарыне Антаніне шчыры дзякуй за мужнасць і годнасьць. Найхутчэйшага аднаўленьня.
  • Вся беда только от мента
    18.03.2025
    В ментовке нету умных. Не ужели они не понимают, что никакая колония, тюрьма и т.д. не поменяют взляды и мысли людей? Не мент, мы не перевернули никакую страницу. Помним всё и отомстим тебе и всем причастным.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць