Навука і тэхналогіі

Беларускі рынак інтэрнет-рэкламы дэманструе рост

У першым месяцы гэтага года вытворцы тавараў і паслуг інвеставалі ў банерную інтэрнет-рэкламу прыкладна 245 тыс. долараў.

Пра гэта паведамілі ў кампаніі «Акавіта», спасылаючыся на звесткі свайго даследчага праекта «Мернік», які зараз адсочвае размяшчэнне банернай рэкламы больш як на 500 рэкламных пляцоўках.

На аснове атрыманых звестак эксперты «Акавіты» прыйшлі да высновы, што сумарныя бюджэты на банерную рэкламу ў студзені 2010 года выраслі на 17,8% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. У першым месяцы гэтага года вытворцы тавараў і паслуг інвеставалі ў банерную інтэрнет-рэкламу прыкладна 245 тыс. долараў (719,5 млн. беларускіх рублёў).

Калі ў студзені 2009 года ў топ-10 былі толькі тры рэкламадаўцы з буйнымі бюджэтамі, то ў 2010 годзе першая дзесятка рэкламадаўцаў — гэта буйныя брэнды, якія актыўна рэкламавалі сябе на працягу ўсяго 2009 года.

Паводле звестак даследаванняў «Акавіты», найбольшую рэкламную актыўнасць у студзені праявілі сотавыя аператары (21,8% сумарных бюджэтаў). На другім месцы банкі з доляй 11,6% бюджэтаў, на трэцім — кампаніі катэгорыі «Аўтамабілі, запчасткі і сервіс» (10,2% бюджэтаў).

Тройка самых актыўных рэкламадаўцаў першага месяца 2009 і 2010 гадоў падобная — два буйнейшыя сотавыя аператары і банк. Аднак ракіроўкі ў складзе ў гэтым годзе ўсё-ткі адбыліся: на першую пазіцыю, значна павялічыўшы выдаткі на інтэрнет-рэкламу, выйшаў аператар life:) (13%), другую пазіцыю заняў velcom (7%), на трэцім месцы леташняга лідэра — «Прыёрбанк» — змяніў «Банк гандлёвы капітал» (6%).

За імі ідуць інтэрнет-аўкцыён Allegro.by (5%), будаўнічая кампанія «Белінтэ-Роба» (2%), «МТС» (2%), ForexClub (2%), «Таёта Цэнтр Мінск» (2%) і агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» (2%).

Асноўныя сайты, якія выкарыстоўвалі ў студзені беларускія рэкламадаўцы (па аб’ёме інвеставаных сродкаў): партал tut.by, партал mail.ru, av.by, interfax.by, realt.by, onliner.by, 360.by, irr.by. Паводле звестак «Акавіты», сумарна на гэтыя сайты прыпадае 60% бюджэтаў рэкламадаўцаў.

Эксперты адзначаюць, што ў 2009 годзе беларускія рэкламадаўцы павялічвалі бюджэты на інтэрнет-рэкламу, рынак дэманстраваў рост на працягу ўсяго года, асабліва ў апошнія месяцы.

Паводле прагнозаў «Акавіты», 2010 год абяцае быць яшчэ больш актыўным. Ужо з канца студзеня назіраецца павелічэнне рэкламнай актыўнасці беларускіх кампаній у інтэрнеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць