Свет1010

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца

У Турцыі ўлады рыхтуюць заканадаўчыя меры па змаганні з марнаваннем прадуктаў, асабліва ў сферы грамадскага харчавання і турызму. Паводле даных Фонду прадухілення страт, у краіне штогод марнуецца каля 23 мільёнаў тон ежы, а прыблізна 35% садавіны і гародніны трапляе ў смецце яшчэ да таго, як трапіць на стол, піша турэцкае выданне Sabah.

Фота: Sabah

Праблема з марнаваннем ежы спрыяе росту харчовай інфляцыі, таму пры прэзідэнце Турцыі створаны Камітэт па аграрнай і харчовай палітыцы, які падрыхтаваў шырокі аналітычны даклад. У найбліжэйшыя месяцы яго прадставяць прэзідэнту Рэджэпу Таіпу Эрдагану, а пасля — у парламент.

Адным з аб’ектаў крытыкі стала папулярная ў апошнія гады сістэма «серпме»-сняданкаў (калі на стол падаюць шмат дробных страў у агульным фармаце). Як адзначае кіраўнік Асацыяцыі рэстаранаў і турыстычных кампаній і член Камітэта Рамазан Бінгёль, каля паловы ежы з такіх сняданкаў выкідаецца.

Асноўная прычына — абавязак заказу сняданкаў у колькасці, роўнай колькасці людзей за сталом.

Напрыклад, нават калі тры чалавекі могуць лёгка падзяліць паміж сабой сняданак на дваіх, большасць устаноў усё адно патрабуюць аплату і падачу па колькасці гасцей, што вядзе да празмернай колькасці страў і, у выніку, да марнавання ежы.

Падобная сітуацыя назіраецца і ў гатэлях з сістэмай «усё ўключана» і «шведскім сталом».

Турысты бяруць розныя стравы «на ўсякі выпадак», але значная частка ежы застаецца некранутай і трапляе ў смецце. Па словах Бінгёля, гэта прыводзіць да марнавання вялізных грошай.

Плануецца, што новыя правілы прадугледзяць пераход гатэляў ад «усё ўключана» да фармату à la carte — калі госць загадзя выбірае толькі тое, што збіраецца з’есці. У рэстаранах і кавярнях павінны будуць адмяніць патрабаванне заказу сняданкаў па колькасці людзей, а калі ўстанова адмовіцца гэта зрабіць, то кліент зможа падаць скаргу ў Міністэрства гандлю, пасля чаго магчымы штраф.

Асобна ў дакладзе закранута пытанне кармлення бадзяжных жывёл.

Улады прапануюць забараніць выкіданне ежы на вуліцу пад выглядам «падкарміць сабак ці катоў», бо гэта прыводзіць да антысанітарыі і распаўсюджвання грызуноў і бактэрый. Рэшткі ежы прапануецца збіраць і перадаваць у спецыяльныя прытулкі.

Вялікай праблемай з’яўляецца і хлеб: у Турцыі штодня выкідаецца каля 12 мільёнаў боханаў, а за год — больш за 4 мільярды. Гэта азначае, што разам з хлебам марнуецца праца фермераў і пекараў, а таксама выдаткі на вытворчасць.

Уладам прапануюць устанавіць абмежаванні на колькасць хлеба, які падаюць у грамадскіх установах, і дадаваць яго толькі па запыце кліента.

Паводле статыстыкі, на аднаго жыхара Турцыі прыпадае ў сярэднім каля 102 кілаграмаў змарнаванай ежы ў год. Эксперты падлічылі, што нават калі скараціць страты на 5%, гэта прынясе эканомію ў дзясяткі мільярдаў турэцкіх лір (за адзін даляр па цяперашнім курсе даюць каля 40,7 лір). На фоне таго, што больш за 783 мільёны чалавек у свеце церпяць ад голаду, а штодня ад недаядання памірае больш за 25 тысяч дзяцей, улады падкрэсліваюць, што зніжэнне марнавання прадуктаў з’яўляецца не толькі эканамічнай, але і маральнай задачай.

Каментары10

  • Мамкін Чалы
    12.08.2025
    Ну як марнаванне. Уся гэтая ежа аплочана турыстамі. Калі скараціць "усё ўключана", то ашчадзяць турысты, а не Турцыя. Шмат прадукцыі проста не будзе куплена, а значыць і выраб скараціцца, як і выручка выробцаў.
  • Малайцы туркі
    13.08.2025
    Мамкін Чалы, вы не зразумелі. Гаворка не пра грошы, а пра тое, што ежу выкідваць - амаральна. Гэтыя сістэмы так працуюць, што ім выгадней выкінуць. Але не ўсе што выгадна - добра, часта наадварот.
  • лібер
    13.08.2025
    Чынушы ва ўсіх краінах аднолькавыя, дай толькі сваімі бруднымі лапамі залезці ў эканоміку ды «парэгуляваць». Уся гэтая ежа аплочаная; няма ніякай розніцы, трапляе яна пасля гэтага ў страўнік турыста ці на сметнік. Дбаць пра гэта – справа тых, хто плоціць, а не дзяржавы

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць