Эканоміка22

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Як стала вядома «Нашай Ніве», колішні мільянер Аляксандр Шакуцін страціў не толькі «Амкадор», але і тое, у што ўкладваў усе прыбыткі ад дзейнасці — свой знакаміты даўгабуд на праспекце Пераможцаў. 

«Наша Ніва» паведамляла, што ў пачатку 2025 года Аляксандр Лукашэнка нацыяналізаваў шматмільённыя даўгі свайго таварыша Аляксандра Шакуціна — перавёўшы «Амкадор» на баланс БелАЗа. 

Чытайце: Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Заставаўся няясным лёс «Шантэр Хіла» — гіганцкага, у 140 тысяч квадратаў, комплекса на праспекце Пераможцаў, каля Драздоў. 

«Шантэр Хіл». Фота: realt.onliner.by

Для яго ўзвядзення Шакуцін залез у кітайскі крэдыт на 120 мільёнаў даляраў, але так і не здолеў скончыць будаўніцтва, паралельна знякровіўшы і свой асноўны машынабудаўнічы бізнес.

Як цяпер становіцца вядома, будынак «Шантэр Хіла» і зямля пад ім таксама больш не належыць кампаніям Аляксандра Шакуціна. 

Хто стаў новым уласнікам і на якіх умовах — пакуль невядома. 

Чытайце таксама: Шакуцін заляцеў мінімум на $40 мільёнаў

Каментары2

  • даведка
    02.04.2025
    Беларусь проклятая страна, где бизнес не ладится даже будь ты земляком Александра Лукашенко (как Шакутин) или близким другом (как Гуцериев).
  • Трывожны званочак
    02.04.2025
    Шакуцін не проста частка сістэмы, ен вельмі буйная, значная яе частка, у лаяльнасті якой сумневаў быць ня можа. Грошы важлівішы за лаяльнасць. Калі не будзе што жраць, больш сільныя апаратчыкі сажруць меньш сільных, а на кожнага сільнага, як усе ведаюць, заўсёды знаходзіцца яшчэ болей сільнішы.

Цяпер чытаюць

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы6

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА4

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

Палац Тышкевічаў у Валожыне стане музеем3

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы6

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць