Здароўе11

Дактары заклікаюць байкераў абараняць не толькі галаву: рэдкі выпадак вывіху яечка

Аўстралійскія ўролагі апісалі выключны выпадак: пасля аварыі на матацыкле ў маладога мужчыны яечка выскачыла з машонкі і апынулася пад скурай, проста каля галоўкі палавога члена.

Фота: vecteezy.com

Калі мы чуем слова «вывіх», то звычайна думаем пра калена ці плячо; нехта можа згадаць, што такое здараецца і з крышталікам вока. Але пагадзіцеся, мала хто адразу падумае пра вывіх яечка. Тым не менш, такое здараецца, калі яечка анамальна перамяшчаецца за межы машонкі. Гэта можа адбыцца як з адным, так і з абодвума яечкамі ў выніку траўмы.

Як піша Le Monde, у 80 % вядомых выпадкаў гэта здараецца з матацыклістамі.

Гісторыю 29-гадовага аўстралійца, які трапіў у матацыклетную аварыю, дактары апісалі ў сваім артыкуле ў часопісе Urology Case Reports.

Мужчына атрымаў закрытую траўму ніжняй часткі жывата і вобласці таза. У шпіталі ён быў у прытомнасці і скардзіўся на боль у вобласці геніталій. Клінічнае абследаванне выявіла вывіх правага яечка.

Пасля моцнага ўдару яечка цалкам выскачыла з машонкі, паднялося пад скуру ніжняга боку палавога члена, прабіла яе зверху і апынулася звонку — проста пад галоўкай. Пры гэтым яно ўсё яшчэ заставалася злучаным з машонкай з дапамогай насеннага канаціка.

Левае яечка заставалася на месцы. Акрамя гэтага, мужчына атрымаў некалькі цяжкіх траўмаў: пералом сёмага рабра, гематому селязёнкі, пералом лучавой косткі левай рукі і левага сцягна. Яго тэрмінова адправілі на аперацыю. Хірургі-ўролагі вярнулі вывіхнутае яечка на месца.

Асаблівасць гэтага выпадку ў тым, што вывіх яечка вельмі рэдка прыводзіць да яго выхаду вонкі пад уплывам удару. Звычайна яечка пры такіх траўмах перамяшчаецца ў пахвінную або брушную вобласць праз пахвінны канал.

Бывае, што яечка падымаецца ўверх па пенісе. Такі выпадак быў апісаны ў 2024 годзе ў Journal of International Medical Research: у 20-гадовага кітайца, які таксама трапіў у аварыю на матацыкле, правае яечка ўтварала шышку (2,5 × 3 × 4 см) пад скурай пеніса справа. Пры сутыкненні машонка ўдарылася аб бензабак матацыкла, і яечка было выкінута з яе.

Як адзначаюць спецыялісты, траўматычны вывіх яечак — з’ява рэдкая. На сёння вядома каля 200 такіх выпадкаў ва ўсім свеце. Першы быў зафіксаваны яшчэ ў 1818 годзе, калі кола воза сціснула ніжнюю частку жывата пацярпелага.

Сёння 80% выпадкаў звязаныя менавіта з матацыклетнымі аварыямі. Бензабак — сапраўдны вораг машонкі: пры ўдары ён перадае моцны імпульс у вобласць паху, і калі адначасова скарачаюцца мышцы, якія падымаюць яечкі, то гэта можа прывесці да іх выхаду з машонкі.

Паводле статыстыкі, у палове выпадкаў яечка апынаецца ў пахвіне, у 18% — у вобласці лабка, у 8% — пад скурай пеніса, у 4% — у прамежнасці, у 2% — у верхняй частцы сцягна. Радыус перамяшчэння вызначаецца даўжынёй насеннага канаціка.

У 2013 годзе ўролагі і артапеды з Грэнобля апісалі незвычайны выпадак вывіху яечка ў спалучэнні з складанай траўмай таза. Падчас аперацыі яны выявілі, што правае яечка знаходзілася ў пахвінна-машоначным канале, а левае — унутры таза, пад прамой мышцай жывата, якая фарміруе пярэднюю сценку брушной поласці.

Амаль у кожным трэцім выпадку вывіх адбываецца адразу з двума яечкамі. Рэдка ён суправаджаецца закручваннем насеннага канаціка. Галоўны сігнал — пустая машонка. Менавіта таму пры любой сур’ёзнай траўме таза ці пахвіны дактары павінны абавязкова аглядаць знешнія палавыя органы.

Чым хутчэй ліквідаваць праблему, тым вышэй шанец захаваць функцыю. Часам атрымліваецца ўручную вярнуць яечка на месца (пад наркозам і з выкарыстаннем расслабляльных прэпаратаў), але гэта працуе толькі ў 15% выпадкаў. Часцей за ўсё патрабуецца аперацыя. Пры гэтым важна не пашкодзіць гемата-тэстыкулярны бар’ер — своеасаблівы імунны шчыт яечка. Інакш магчыма развіццё аўтаімуннай рэакцыі, што можа прывесці да бясплоднасці.

Выснова адна: матацыклы небяспечныя не толькі для касцей. Незаўважаная траўма машонкі можа мець сур’ёзныя наступствы. Як сведчаць дактары, былі выпадкі, калі толькі праз некалькі месяцаў пасля аварыі яны выпадкова выяўлялі «вандроўнае» яечка. Позняя дыягностыка — гэта рызыка некрозу, бясплоднасці і незваротных ускладненняў.

Так што, мужчыны, беражыце не толькі галаву, але і… усё астатняе. Асабліва на матацыкле.

Каментары1

  • .
    02.04.2025
    Медыцынскія фоты лепш пад спойлер, імхо.

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю36

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю36

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць