Грамадства11

Прысуд асуджанаму на 11 гадоў ксяндзу Акалатовічу пакінулі без зменаў

64-гадовага хворага святарa адправяць у калонію ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, канфіскавалі іконы і патрабуюць выплату вялікай сумы.

У Вярхоўным судзе Беларусі 1 красавіка разглядзелі скаргу на рашэнне Мінскага абласнога суда па справе каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча. Настаяцель парафіі ў Валожыне быў асуджаны па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» на 11 гадоў зняволення, але не прызнаў сябе вінаватым і абскардзіў прысуд, піша katolik.life.

Вернікі даведаліся пра вынік разгляду справы — Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі ксяндза Акалатовіча і пакінуў без зменаў рашэнне абласнога суда.

Акрамя вялікага тэрміну святару быў прысуджаны буйны штраф, таксама патрабуюць выплату яшчэ некалькіх сум, у цэлым гэта эквівалентна прыблізна 1 мільёну еўра. Але вернікам дакладна невядомы прысуд, таму яны не разумеюць, на якой падставе ўзнікла такая захмарная сума.

Паводле звестак, што дайшлі да вернікаў, большая частка гэтай сумы не выплачана. Часткова яе пагасілі за кошт канфіскаваных падчас ператрусу грошай святара і парафіі. Таксама вернікам вядома, што КДБ канфіскаваў не толькі грошы, але і іконы, некаторыя з якіх, у тым ліку адна старадаўняя, не належалі ксяндзу Генрыху, а толькі захоўваліся ў яго.

«Зберажэнні, якія яму належалі, ён збіраў сабе на старасць. Бо вядома, што ў святароў няма працоўнага стажу, таму яны могуць разлічваць толькі на самую мінімальную пенсію, на якую пражыць немагчыма. А цяпер гэтыя грошы забралі і яшчэ патрабуюць захмарную суму. Спадзяюцца, што Ватыкан заплаціць? Няўжо гэта насамрэч торг за грошы?» — задаюцца пытаннем вернікі.

Такім чынам, рашэнне суда ўступае ў сілу, і ў хуткім часе святара павінны накіраваць у калонію ўзмоцненага рэжыму.

Каментары1

  • кубрык
    02.04.2025
    У чым заключаецца сутнасць "здрады" у гэтым канкрэтным выпадку ніхто не разумее, а проста ""парття" сказала "Надо!", гэбьё и мусара сказали "есть!"".

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць