Мінадукацыі змяніла патрабаванні для беларускіх школьнікаў. За што перастануць зніжаць адзнакі
Змены датычацца дыктоўкі і творчых работ па беларускай і рускай мовах у пачатковай, сярэдняй і старэйшай школе.

Міністэрства адукацыі сваёй пастановай унесла змяненні ў нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці па прадметах «Беларуская мова» і «Руская мова», піша 1prof.by.
У прыватнасці для пачатковай школы (1-4 класы) па беларускай і рускай мовах змяняюцца нормы ацэнкі слоўнікавай дыктоўкі. Яны стануць больш лаяльнымі.
Напрыклад, пры наяўнасці адной нягрубай памылкі зараз можна атрымаць «9». Раней «дзявятку» ставілі, калі такіх няма зусім, але прысутнічае адно выпраўленне на месцы нягрубай памылкі.
Ацэнку «7» зараз паставяць за дзве памылкі (раней — за адну), «6» — за тры памылкі (раней — дзве), «5» — 4 памылкі (раней — тры), «4» — 5 памылак (раней — 4), «3» — 6 памылак (раней — 5), «2» — 7 памылак (раней — 7). Дакладна такія ж патрабаванні прыняты і для вучняў сярэдняй і старэйшай школы ў 5-11 класах.
Таксама больш лаяльнымі сталі нормы ацэнкі тэкставай дыктоўкі і творчых работ па беларускай і рускай мовах.
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары