Грамадства1010

Праўладны аналітык, які служыў у расійскай вайсковай разведцы: У мяне дача літаральна за 5 км ад Сувалкаўскага калідора

Пастаянны ўдзельнік «Клуба рэдактараў» на БТ аналітык Аляксей Аўдонін навёў страху на прысутных, расказаўшы пра агрэсіўныя намеры Польшчы.

Аляксей Аўдонін Alexey Avdonin Алексей Авдонин
Алексей Аўдонін. Скрын відэа: news.by_btrc / YouTube

Выступаючы ў чарговым эфіры «Клуба рэдактараў», Аляксей Аўдонін расказаў пра планы Польшчы пашырыць Сувалкаўскі калідор на 133 кіламетры да Іўя — каб заблакіраваць Калінінградскую вобласць і ў далейшым усё Балтыйскае мора, не даць выхаду Балтыйскаму флоту ў мора і потым «далей бамбіць Кранштат». Пры гэтым Польшчу, па словах аналітыка, падтрымліваюць ЗША.

У якасці пацвярджэння гэтай версіі ён прывёў прыклад вучэнняў НАТА:

«Паглядзіце па відэа, якая аграмадная колькасць амерыканцаў. Што яны там робяць у гэтым Сувалкаўскім калідоры? Зразумела, што яны адпрацоўваюць механізмы яго пашырэння. Вывучаюць мясцовасць».

У сваіх развагах Аўдонін пайшоў яшчэ далей, пачаў расказваць, што тэма пашырэння Сувалкаўскага калідора пастаянна абмяркоўваецца ў польскіх СМІ, і нечакана прызнаўся, што ў яго на памежжы ёсць дача:

«У мяне дача літаральна за пяць кіламетраў ад Сувалкаўскага калідора. Там пастаянна, слухайце, уключаеш радыё — дагэтуль пастаянна ідзе польскае радыё, вяшчае, — і тэма толькі адна».

Сувалкаўскі калідор на карце

Аляксей Аўдонін нарадзіўся ў Гродне ў, як ён сам неаднойчы адзначаў, сям'і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Бацьку, ураджэнцу Масквы, на момант нараджэння сына было 57 гадоў.

Аўдонін пазіцыянуе сябе як магістра эканамічных навук, эксперта Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Акрамя Беларускага эканамічнага ўніверсітэта, мужчына вучыўся на ваеннага перакладчыка ў Лінгвістычным універсітэце. Аўдонін раней прызнаваўся, што служыў у ваеннай разведцы Галоўнага ўпраўлення Генштабу Расіі (ГРУ). У сваёй афіцыйнай біяграфіі згадвае навучанне ў Венгрыі і Швейцарыі.

Пра тое, што Польшча сумесна з Вашынгтонам і Лонданам рыхтуе вайну на тэрыторыі Беларусі, Аўдонін гаварыў яшчэ восенню 2022 года.

Каментары10

  • Праходзіў побач
    08.04.2025
    А, дык гэта ж знакаміты эксперт ПіСі з "Савецкай Беларусіі"
  • Сымон
    08.04.2025
    Калі ў расейскае ГУР сапраўды дапушчаюць падобных доўбняў - за здольнасць Польшчы адбіць расейскі напад турбавацца ня варта.
  • Аўдонькіны казкі
    08.04.2025
    Жыхары Варонежа выдыхнулі з палёгкай - будуць банбіць Кранштад, а не іх.

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць