Здароўе11

Амерыканскія дактары ўпершыню перасадзілі чалавеку ствалавыя клеткі, здольныя вырабляць сперматазоіды

Новая працэдура трансплантацыі ствалавых клетак можа стаць прарывам у лячэнні бясплоднасці.

spermatozoids сперматазоіды сперматозоиды
Чалавечыя сперматазоіды. Фота: Roland Birke / Getty Images

Як паведамляе Daily Mail, у ЗША ўпершыню ў свеце правялі перасадку ствалавых клетак, здольных утвараць сперматазоіды, чалавеку з бясплоднасцю.

Гаворка ідзе пра мужчыну ва ўзросце каля 20 гадоў, які страціў здольнасць да натуральнага зачацця з-за хіміятэрапіі, якую праходзіў у дзяцінстве пры лячэнні раку костак. У яго дыягнаставалі аспермію — стан, калі ў эякуляце зусім адсутнічаюць сперматазоіды. Ён можа таксама развіцца па шэрагу іншых прычын, сярод якіх гарманальная дысфункцыя, закупорка палавых шляхоў і пэўныя генетычныя захворванні.

Да гэтага працэдуру тэсціравалі толькі на жывёлах — мышах і малпах, якія пасля перасадкі маглі даваць нашчадкаў. Цяпер жа ўпершыню такую тэхніку прымянілі да чалавека.

Асаблівасць выпадку ў тым, што дактары загадзя — яшчэ да пачатку хіміятэрапіі — узялі і замарозілі сперматагонныя ствалавыя клеткі пацыента, якія прысутнічаюць у яечках пры нараджэнні і пазней выспяваюць у сперматазоіды ў перыяд палавога даспявання.

Цяпер яны былі перасаджаныя ў яго рэпрадуктыўную сістэму, у спецыяльныя канальцы яечкаў (rete testis) з дапамогай іголкі пад кантролем ультрагуку. Такія клеткі, калі ўсё пройдзе паспяхова, павінны паступова ператварыцца ў сперматазоіды — па сутнасці, у пацыента можа пачацца «другое палавое даспяванне».

Пакуль што сперматазоідаў у яго сперме не выявілі, але аналіз крыві і УГД пацвярджаюць, што гарманальны фон у норме і тканкі яечак не былі пашкоджаныя.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што метад яшчэ не даказаў сваёй эфектыўнасці і бяспекі: ёсць рызыка, што клеткі так і не пачнуць вырабляць сперматазоіды, бо іх аб’ём быў вельмі малым (пры заборы стараліся не нашкодзіць тканкам).

Таксама існуе тэарэтычная рызыка, што ў замарожаных клетках маглі заставацца мутацыі, звязаныя з анкалогіяй, і яны могуць справакаваць рост новай пухліны. У тым ліку з-за гэтага вучоныя заклікаюць да вельмі асцярожнага падыходу і жорсткага кантролю.

Аднак калі метад пацвердзіць сваю эфектыўнасць, гэта можа стаць сапраўдным прарывам у лячэнні бясплоднасці. У перспектыве тэхналогія дазволіць маладым мужчынам, якім пагражае аспермія, загадзя захоўваць свае сперматагонныя ствалавыя клеткі для будучага выкарыстання.

І нават калі пасля перасадкі колькасць сперматазоідаў будзе недастатковай, дактары змогуць спрабаваць здабыць іх хірургічным шляхам для экстракарпаральнага апладнення.

Каментары1

  • М-да
    10.04.2025
    Лепш бы у мозг ужыулялi гэтыя клеткi хутчэй. Людзей занадта шмат на планеце.

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?11

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ1

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

Беларускія сілавікі вучаць у сябе на базе нігерыйскі спецназ4

Фядута пра сваю «справу змоўшчыкаў»: Злавілі лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць