За два тыдні знаходжання ў Ватыкане нядаўна вызваленых па памілаванні беларускіх святароў афіцыйнай інфармацыі адносна іх так і не з'явілася. Аднак вернікі даведаліся, што ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч працягваюць заставацца ў Рыме, піша Katolik.life.

Пацвердзілася здагадка, што цяпер абодва святары праходзяць медыцынскае абследаванне.
Ксёндз Акалатовіч упершыню за два гады, а айцец Анджэй — упершыню за амаль паўтара года — адправілі святую імшу. У зняволенні ў іх не было такой магчымасці.
Святары не ўдзельнічаюць у публічных мерапрыемствах і не мелі афіцыйных сустрэч. Паводле інфармацыі вернікаў, пэўны час яны павінны правесці «ў цішыні». Арцыбіскуп Мінскі і Магілёўскі Юзаф Станеўскі, які іх суправаджаў, на мінулым тыдні вярнуўся ў Мінск.
Тым часам Папа Леў XIV скончыў сваё апостальскае падарожжа і ўжо знаходзіцца ў Рыме — таму зноў з'явілася верагоднасць, што ён можа сустрэцца з беларускімі святарамі.
З «памілаванага» ксяндза Генрыха Акалатовіча хочуць спагнаць вялізны штраф
Эйсмант: Двух каталіцкіх святароў памілавалі па просьбе Папы Льва XIV
Вызваленыя ўчора каталіцкія святары знаходзяцца ў Ватыкане
Ціханоўская павітала вызваленне каталіцкіх святароў
Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч
Каментары