Эканоміка33

Прыёрбанк летась атрымаў амаль шостую частку прыбытку ўсёй беларускай банкаўскай сістэмы

У 2024 годзе Прыёрбанк атрымаў 484,1 млн рублёў чыстага прыбытку, што складае амаль шостую частку агульнага прыбытку камерцыйных банкаў Беларусі (без уліку Банка развіцця). Гэта на 50% больш, чым у 2023 годзе, піша выданне Select.by.

Фота ілюстрацыйнае

Актывы банка павялічыліся на 6,2% і дасягнулі 8,67 мільярда рублёў, уласны капітал — на 30,2% (да 2,13 мільярда), рэнтабельнасць капіталу — 22,8%, а актываў — 5,6%. Гэта значна вышэй, чым у сярэднім па банкаўскай сістэме краіны.

Крэдыты кліентам выраслі на 25,7% (да 2,75 мільярда), а сродкі, размешчаныя ў іншых банках, зменшыліся на 11,2%. Затое размяшчэнне сродкаў у Нацбанку вырасла ў 2,3 раза.

Асноўны даход банка ў 2024 годзе — чыстыя працэнтныя даходы (392,6 мільёна рублёў), далей — даходы ад аперацый з замежнай валютай (302 мільёнаў) і камісійныя (253,4 мільёна). Адлічэнні ў рэзервы склалі 40,5 мільёнаў, а падатак на прыбытак — 178,4 мільёна рублёў, што складае 2,1% усіх паступленняў гэтага падатку ў бюджэт краіны.

Колькасць работнікаў банка вырасла з 1 657 да 1 737 чалавек — Прыёрбанк павялічыў штат, у адрозненне ад многіх іншых банкаў.

У 2024 годзе банк змяніў уласніка: кампанія з ААЭ Soven 1 Holding набыла яго праз куплю Raiffeisen CIS Region Holding, цяпер — S1 CIS Region Holding, якой належыць 87,74% акцый. Дзяржаўны камітэт па маёмасці меў 6,31%, фізасобы — 4,86%, юрыдычныя асобы — 1,09%.

Чытайце таксама: Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Продаж Прыёрбанка нікому невядомай кампаніі з ААЭ меў прыкметы вялікага дагаварняка, дзе цаной узбагачэння адной ці некалькіх абраных асоб аўстрыйцам дазволілі вывесці з Беларусі частку сваіх грошай. Лавачка магчымых датычных кароткая: Мікалай Варабей, Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў — прыдворныя мультымільянеры Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары3

  • Глафира
    10.04.2025
    Лукашисты все прибыльные темы под себя подмяли и расставили там своих доверенных людей в управлении или подконтрольных бизнесменов, где четко очертили правила игры и сколько надо ежемесячно отдавать на верх плюс установили показатели по приросту доходности. Левых туда не пускают, остальным разрешили темы, где можно зарабатывать только "крошки с барского стола" и то под жёстким контролем.
    Кстати, а что нашим журналистам-расследователям слабо накопать материал и узнать, кто является конечным бенефициаром арабской "Soven 1 Holding" и как им удалось договориться с высокопоставленными лицами из ОАЭ, чтобы вышеуказанную контору исключили из публичного реестра и никто не мог посмотреть по ней какой-либо информации?
  • Вася
    11.04.2025
    Более г. банка наверное нет ни одного, а когда то был лучший, когда не был лукашачий
  • Гори в аду
    12.04.2025
    Самый жадный банк. Обхожу стороной, так все равно карту зарплатную заставили взять. Снять наличные вечная проблема.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць