Навука і тэхналогіі44

Японскі вытворца матацыклаў прэзентаваў робата-каня

Кампанія Kawasaki прадставіла канцэпт-кар, якога яшчэ ніхто не бачыў, — двухмеснага чатырохногага робата, кіраванне якім робіцца з дапамогай рухаў цела ездака.

Робат-конь Corleo ад кампаніі Kawasaki. Скрын відэа: KawasakiGroupChannel / YouTube

Як паведамляе New Atlas, на выставе Osaka Kansai Expo 2025 японская карпарацыя Kawasaki Heavy Industries паказала, якім можа быць транспарт заўтрашняга дня — і гэта зусім не лятаючы аўтамабіль, а робат-конь з вадародным рухавіком. Мадэль атрымала назву Corleo.

Як сцвярджае вытворца на сваім сайце, гэта новая катэгорыя персанальнага пазадарожнага транспартнага сродку, які спалучае праходнасць з устойлівасцю матацыкла.

Corleo
Фота: khi.co.jp

Асноўная асаблівасць — чатыры незалежныя робатызаваныя нагі, кожная з якіх абсталяваная «капытом» з гумовай паверхняй, што адаптуецца да рэльефу.

Блок задніх ног можа балансаваць уверх і ўніз незалежна ад перэдняга блока, што дазваляе лепш гасіць удары падчас руху. Corleo можа хадзіць, скакаць, уздымацца па прыступках і пераадольваць перашкоды.

«Скарыце горы, дыхайце свежым паветрам і атрымлівайце асалоду ад панарамных краявідаў», — заклікае вытворца.

Corleo
Фота: khi.co.jp

Карыстальнік кіруе Corleo, паварочваючы руль і перамяшчаючы вагу цела. Датчыкі ціску на педалях і рулі фіксуюць сілу гэтых рухаў. Для камфорту прадугледжаная магчымасць рэгулявання вышыні страмёнаў і вугла нахілу. Усё гэта для таго, каб карыстальнік адчуваў сябе не проста пасажырам, а часткай машыны.

Замест звычайнага рухавіка ў Corleo вадародны генератар аб’ёмам 150 см³. Вадарод падаецца з балонаў, устаноўленых ззаду, а атрыманая энергія сілкуе электрапрывады ў кожнай назе.

Перад ездаком — інфармацыйная панэль, на якой адлюстроўваюцца ўзровень вадароду, становішча цэнтра цяжару, кірунак маршруту і іншыя паказчыкі. Уначы Corleo праектуе стрэлкі на зямлю, каб абазначыць бяспечны шлях наперад.

Пакуль што Corleo — гэта толькі прататып, які ўмее стаяць, хадзіць і пазаваць. У Kawasaki заяўляюць, што робат-конь можа паступіць у масавую вытворчасць да 2050 года.

Каментары4

  • Вадзім
    16.04.2025
    Хутчэй робата-мядзьведзя. У каня ногі ў іншыя бакі зьгінаюцца.
  • даведка
    16.04.2025
    Это пока лишь прототип, поэтому эскорт на инаугурации Лукашенко был на Yamaha.
  • Ёсік
    16.04.2025
    Б.яць,чытачы незадаволеныя, раскажыце якія мульцікі ў нас робяць. Чым незадаволеныя? Яны на перад ідуць, а мы назад.

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадура з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы2

Трамп: ЗША захапілі Мадура з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадура з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы2

Трамп: ЗША захапілі Мадура з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць