Эканоміка22

У Беларусі забаранілі расійскі шакалад Boucheron

Дзяржстандарт паведаміў, што гэты прадукт не адпавядае заяўленым уласцівасцям горкага шакаладу. Гаворка ідзе пра шакалад Boucheron the Original з марской соллю.

Згодна з патрабаваннямі тэхрэгламентаў Мытнага саюза, у прадукце, які названы горкім шакаладам, павінна быць не менш за 33% какава-масла. У Бушэроне» ж яго аказалася ўсяго 31,5%.

Спецыялісты таксама выявілі перавышэнне нормы незадэклараваных заменнікаў какава-масла. Доля эквівалентаў склала 8,17% пры дапушчальных 5%.

Такая прадукцыя, на думку Дзяржстандарту, толькі імітуе ўласцівасці горкага шакаладу і ўводзіць пакупнікоў у зман.

Шакалад Boucheron раней рабілі па швейцарскіх стандартах на фабрыцы «Манчэстэр Энтэрпрайз», якая знаходзіцца ў расійскім горадзе Яраслаўлі. Але не факт, што там працягваюць пасля ўвядзення заходніх санкцый выкарыстоўваць арыгінальня рэцэпты і сыравіну ад замежнага партнёра — цюрыхскага канцэрна Barry Callebaut.

Каментары2

  • Ната
    19.04.2025
    Не можна не зауважыць, что люди знаюць толк у сваёй працы.
  • Тэхноляг
    19.04.2025
    Проста кантроль якасці намаляваў патрэбныя пратаколы, паводле якіх усё адпавядае спецыфікацыям, але ваганне колькасці тых ці іншых складнікаў цалкам нармальная з'ява на любой вытворчасці.

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць