Грамадства22

Вынеслі на абмеркаванне праект разбудовы мінскай Серабранкі

З 28 красавіка па 12 траўня ў Ленінскім раёне Мінска праходзіць грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана развіцця тэрыторыі паміж вуліцамі Ванеева, Якубава, Пляханава і праспектам Ракасоўскага. Гэта тэрыторыя памерам 155 га, дзе цяпер жыве каля 30 тысяч чалавек, піша Realt.by.

У рамках праекта плануецца пабудаваць не менш за тры новыя жылыя дамы (у тым ліку на месцы пустак і старых гаражоў), што дасць каля 500 новых кватэр. У перспектыве колькасць кватэр у мікрараёне вырасце з 11,6 да 12,1 тысячы. Зносам падлягаюць толькі камунальныя пабудовы і гаражы.

Таксама запланаваныя шматфункцыянальныя комплексы, новая дарожная інфраструктура (у тым ліку новая вуліца на месцы гаражнага кааператыву «Свіслач-2008»), будаўніцтва трамвайнай лініі ўздоўж праспекта Ракасоўскага і адкрыццё станцыі метро «Серабранка».

Паляпшацца павінны і дваравыя тэрыторыі: там з’явяцца зоны адпачынку, спартыўныя пляцоўкі і дадатковыя паркоўкі. Зялёныя зоны таксама будуць упарадкаваныя — прадугледжана стварэнне роварных і пешаходных сцежак, месцаў для выгулу сабак і адпачынку.

Новай сацыяльнай інфраструктуры (школ, садкоў, паліклінік) праект не прадугледжвае — лічыцца, што ўжо наяўных аб’ектаў дастаткова. Затое з’явіцца новая грамадская забудова: напрыклад, кавярні, адміністрацыйныя і грамадскія будынкі.

З праектам можна азнаёміцца на сайтах «Мінскграда» і адміністрацыі Ленінскага раёна. Заўвагі прымаюцца па электроннай і паштовай пошце да 12 ма я. Вынікі абмеркавання будуць разгледжаныя архітэктурна-горадабудаўнічай радай.

Каментары2

  • .
    29.04.2025
    Фактычна праект зроблены для будаўніцтва новых жылых дамоў і шматфункцыянальнага комплексу.
    Тое, што напісана пра дваровыя пляцоўкі, дарожкі, зялёныя тэрыторыі - не абавязкова, бо не рэгулюецца ў праектах гэтага ўзроўню (ПДП). Гэта як прапанова, не абавязковая да выканання і якая не мае тэрмінаў. ПДП плануе толькі заніраванне тэрыторый, і не болей.
  • Ёсік
    29.04.2025
    Калісьці галоўны архітэктарбудаўніктынкоўшчык роў, што хопіць у Менску будаваць. Складваецца ўражаньне, што хоча ў Мінск загнаць усю Беларусь, а землі астатнія камусьці аддаць.

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе18

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны 17‑гадовы падлетак у Мінску разбіў BMW, а потым заснуў у ім

За мільённыя махінацыі на Гомельшчыне затрымалі гендырэктара дзяржпрадпрыемства лёгкай прамысловасці

Бульбіна, тонкі скрылёк каўбасы — і ўсё? Што можна набыць на абед ці вячэру за адзін рубель, каб перакусіць

Былы консул Беларусі ў Мілане стаў адным з менеджараў Алімпіяды

Непрыемныя хвіліны ў Брэсцкім тэатры: дзве глядачкі моцна пашкадавалі, што сфатаграфавалі жырандолю6

Сем'ям ветэранаў «СВА» плануюць зрабіць бясплатнай працэдуру ЭКА, бо мужчыны «не паспяваюць стаць бацькамі»3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?12

Сёння на Алімпіядзе выступяць дзве беларускі3

У Тамбоўскай вобласці дроны атакавалі машынабудаўнічы завод «Прагрэс», там робяць абсталяванне для ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе18

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць