Свет33

«Ганебны акт дыверсіі». Польшча зачыняе консульства Расіі ў Кракаве з-за падпалу гандлёвага цэнтра

Польшча абвінаваціла расійскія спецслужбы ў маштабным пажары, які амаль цалкам знішчыў гандлёвы цэнтр у Варшаве летась.

Пажар у ГЦ. Фота: польская Дзяржаўная пажарная служба

У паведамленні на платформе X прэм’ер Дональд Туск заявіў, што Польшча «мае абсалютную ўпэўненасць», што пажар у гандлёвым цэнтры Marywilska стаў вынікам падпалу, здзейсненага па загадзе расійскіх спецслужбаў, піша Бі-бі-сі.

Туск дадаў, што некаторыя з датычных ужо пад вартай, а астатнія падазраваныя ідэнтыфікаваныя. Іх шукаюць.

Польшча зачыняе расійскае генконсульства ў Кракаве з-за дзейнасці расійскіх спецслужбаў.

«У сувязі з доказамі таго, што расійскія спецслужбы здзейснілі ганебны акт дыверсіі супраць гандлёвага цэнтра на вуліцы Марывільскай, я прыняў рашэнне адклікаць дазвол на дзейнасць консульства Расійскай Федэрацыі ў Кракаве», — напісаў у X міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Масква пакуль не пракаментавала гэтыя абвінавачванні, аднак раней адмаўляла любую датычнасць да актаў сабатажу ў Еўропе.

Пажар, які адбыўся ў Варшаве ў траўні 2024 года, знішчыў 1400 малых бізнэсаў. Шмат работнікаў гэтых бізнэсаў былі прадстаўнікамі в’етнамскай супольнасці Варшавы.

Расследаванне цягнулася год. Следчыя прыйшлі да высновы, што пажар арганізавала асоба з Расіі, імя якой пакуль не раскрываецца.

У сумеснай заяве міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў Польшчы гаворыцца, што ўсе дзеянні затрыманых былі «арганізаваныя і накіроўваліся канкрэтнай асобай, якая пражывае ў Расійскай Федэрацыі».

Гандлёвы цэнтр Marywilska адкрыўся ў 2010 годзе, і падчас пажару шмат работнікаў страцілі важныя дакументы і вялікія сумы наяўных грошай, якія захоўваліся ў памяшканнях.

Праз тры месяцы пасля пажару ўладальнікі Marywilska адкрылі часовы гандлёвы цэнтр, у якім каля 400 прадпрымальнікаў аднавіў сваю працу.

У кастрычніку 2024 года ў Варшаве адкрылі альтэрнатыўны гандлёвы цэнтр Modlinska 6D, куды перанеслі частку бізнесаў.

Каментары3

  • Беларус з Уроцлава
    12.05.2025
    Вельмі добра, засталося яшчэ беларусаў-калабарантаў як Машэнскі праверыць і дэпартаваць калі высветліцца што яны на Расею працуюць ;)
  • 1 2 28
    12.05.2025
    Беларус з Уроцлава , яшчэ варта праверыць тых беларусаў, якія з Польшчы крычаць, што трэба прымаць мігрантаў з Блізкага Усходу, Азіі і Афрыкі, а яшчэ тых, якія моцна топяць за расейскае над Вілсай і нават не бачаць нічога дзіўнага, што святкуюць "День Победы".
  • 0102
    12.05.2025
    Мігранты- будучыня Беларусі. Беларусы з неба не ўпадуць. Можаце шалець, але гэта рэальнасць. Украіна будзе вымушана пагадзіцца , як мінімум, на 3 мільена мігрантаў пасля вайны.

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію28

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

Школьнікаў, якія «праводзілі эксперымент» з порахам ад петардаў, даставілі ў бальніцу3

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных пайшоў у бізнэс7

Дзед вядомага шпіёна Яна Марсалека таксама быў шпіёнам 

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне1

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць