Грамадства44

Лукашэнка заклікаў новапрызначаных вертыкальшчыкаў чытаць тыктокі

Выступаючы перад сёння прызначанымі на новыя пасады чыноўнікамі, Лукашэнка даволі доўга вучыў іх, як трэба выстройваць камунікацыю з людзьмі. Выглядае, што народная незадаволенасць уладамі, якая, нягледзячы на ўсе зачысткі інфармацыйнага поля, усё ж такі прарываецца ў сацсеткі, не застаецца незаўважанай і прымушае неяк рэагаваць. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па словах Лукашэнкі, у кіраванні не павінна быць ніякіх «наскокаў», бо цяпер, маўляў, не 1990-я гады, калі яны былі патрэбныя. Цяпер трэба з людзьмі дзейнічаць акуратна, бо гэта «нашы людзі», а «варожыя сілы» нібыта ўжо ўсе пазбягалі з Беларусі.

Калі казаць пра кіраўніцтва, то кожнаму чалавеку, маўляў, павінен быць дадзены шанец, а ў падначаленыя сабе вертыкальшчыкі павінны падбіраць людзей, якія «бягуць», бо свет вельмі хутка рухаецца наперад. Калі нехта з кіраўнікоў «не бяжыць», то яго трэба замяняць на таго, які «бяжыць». Але рабіць гэта трэба «акуратна, не душыць». Толькі калі чалавек яўна не цягне, тады ад яго трэба пазбаўляцца, бо інакш «тое месца будзе правалена».

Таксама вельмі лагоднымі вертыкальшчыкі павінны быць з простымі людзьмі:

«Будзьце вельмі акуратныя, з павагай стаўцеся да людзей. Не адпіхвайце, не адштурхоўвайце, ніякага бюракратызму і валакіты. Чалавек звярнуўся — скажыце яму так ці не. Павінна быць адкрытая, сумленная палітыка і стаўленне да людзей. Гэта галоўнае для вас. 

Так, часам яны ставяць не вашы пытанні, часам ёсць прафесійныя скаржнікі — ведаюць усё сваё жыццё, што трэба прыйсці і ставіць нейкія пытанні, нешта прасіць. Яму ўжо і не трэба гэта, а ён усё адно ходзіць. І такія людзі ёсць, але трэба і з такімі людзьмі працаваць, трэба знаходзіць да іх падыход». 

Лукашэнка наракае, што «неакуратныя» вертыкальшчыкі кідаюць цень і на яго самога, прытым выглядае, што падначаленыя дакладваюць яму пра моцную незадаволенасць грамадства рознымі бытавымі праблемамі, якая бачная ў сацсетках. 

«Вы мой твар на месцы, вашы ўсе памылкі праецыруюцца на прэзідэнта. Пачытайце гэтыя тыктокі і сацыяльныя сеткі. Нешта дзесьці вы там не так зрабілі ці не вырашылі — а вось прэзідэнт, трэба да яго, што ён, не бачыць там і гэтак далей. Правільна ставяць людзі пытанні — я вас прызначаю, я за вас нясу адказнасць», — Лукашэнка нават дапусціў невялікую долю самакрытыкі. 

Каментары4

  • даведка
    22.05.2025
    Вертикальщики только собственную дурь способны показывать в социальных сетях.
  • Как раньше не будет
    22.05.2025
    Хто-та урот, он хочат, чтобы, яму, зделали красива и как была раньше.
  • Дец
    22.05.2025
    Читай - не читай, все равно конец придет и придавит

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай4

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне5

Наўседа: Сітуацыю з аховай Ціханоўскай занадта драматызуюць5

Беларуску прызначылі кіраваць замкам у Францыі1

Сікорскі: Вайну ва Украіне спыніць прасцей, чым канфлікт на Блізкім Усходзе7

У Іспаніі цела чалавека знайшлі ў кватэры праз 15 гадоў. Да таго яго ніхто не шукаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць