Грамадства

Апостальскага нунцыя ў Беларусі пасвяцілі ў біскупы

22 мая апостальскі нунцый у Беларусі атрымаў біскупскае пасвячэнне. Сакрамэнт яму ўдзяліў у базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін, пішуць «Ватыканскія навіны».

Ватыканскія навіны

На ўрачыстай літургіі, якая прайшла пры Алтары катэдры на фоне манументальных бронзавых скульптур лацінскіх і ўсходніх айцоў Касцёла, бралі ўдзел касцельныя іерархі і папскія дыпламаты на чале з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У літургіі бралі ўдзел таксама арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі, пастыры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама некалькі беларускіх святароў.

На імшы прысутнічаў пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч.

У пасланні кардынал П’етра Паралін нагадаў, між іншым, што мансеньёр Чэфаліа служыў Святому Пасаду ў Эквадоры, Пастаяннай місіі пры Радзе Еўропы ў Страсбургу, Секцыі па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята і, нарэшце, у якасці паверанага ў справах нунцыятуры ў Венесуэле.

Каментары

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць