Свет22

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну

Паводле звестак выдання «Украінскай праўды», Андрэй Партноў — былы дарадца прарасійскага прэзідэнта-ўцекача Віктара Януковіча і чалавек, які меў значны ўплыў на судовую сістэму, — знаходзіўся ва Украіне за некалькі дзён да сваёй смерці. 

Андрэй Партноў. Калаж liga.net

Паводле інфармацыі выдання, Партноў прыбыў ва Украіну 17—18 мая і сустракаўся там з высокапастаўленымі асобамі, якія адказваюць за працу праваахоўных органаў.

21 мая Партнова застрэлілі ў Мадрыдзе, каля амерыканскай школы, калі ён адводзіў туды сваіх дачок — 10 і 12 гадоў. Гэтая падзея шакавала мясцовых жыхароў.

Партноў, вядомы прарасійскімі поглядамі, раней быў першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Януковіча. У 2022 годзе ён праз Закарпацце пакінуў тэрыторыю Украіны.

З 2021 года ён знаходзіўся пад санкцыямі ЗША паводле «акта Магніцкага» — яго абвінавачвалі ў парушэнні правоў чалавека і карупцыі, у тым ліку ў спробах уплываць на судовую сістэму Украіны.

Каментары2

  • Ноўнэйм
    24.05.2025
    Класныя санкцыі ў ЗША - чувак спакойна жыве ў сталіцы еўрапейскай дзяржавы і карыстаецца амерыканскай школай..
  • Цікава
    24.05.2025
    Классная краіна Украіна, чувак прыехаў, чувак уехаў. А мільёны сядзяць ім нельга за мяжу, за што баролісь на тое і напаролісь

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў36

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў36

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць