Свет22

У КНДР арыштавалі трох чалавек з-за аварыі пры спуску эсмінца

У Паўночнай Карэі працягваецца расследаванне няўдалага спуску на ваду новага эсмінца, які адбыўся 21 траўня на суднабудаўнічым заводзе. Паводле паведамленняў Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі, 24 траўня следчая група дала справаздачу Цэнтральнай ваеннай камісіі аб ходзе правядзення праверак — затрымалі трох чалавек.

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Інцыдэнт адбыўся падчас афіцыйнай цырымоніі, на якой прысутнічаў кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын. Карабель страціў раўнавагу падчас спуску на ваду, у выніку чаго быў пашкоджаны корпус і днішча. Кім Чэн Ын назваў гэта «злачынствам, выкліканым неасцярожнасцю, безадказнасцю і ненавуковым эмпірызмам».

Паводле афіцыйных звестак, новых пашкоджанняў судна пасля інцыдэнту не выяўлена, і брыгада рамонту працягвае аднаўленчыя работы згодна з графікам.

Пры гэтым юрыдычныя органы распачалі следчыя дзеянні, і ўжо затрыманыя тры службовыя асобы суднабудаўнічага завода: галоўны інжынер завода Кан Чжон Чхоль, кіраўнік цэха зборкі корпуса Хан Ген Хак, намеснік дырэктара па адміністрацыі Кім Ён Хак.

Яны падазраюцца ў службовай нядбайнасці, якая магла прывесці да аварыі.

Каментары2

  • Ёсік
    25.05.2025
    Здаецца, калі Паўночная Карэя пачне вайну супраць Паўднёвай Карэі, і будуць вялікія страты, няўдалыя наступы, шчэ якія паразы, дык іхныя юрыдычныя органы высьветляць і арыштуюць столькі ж чалавек, колькі на фронце будзе. Бо дыктатуры не ўмеюць размаўляць з народам - толькі запалохваньне ды зьнішчэньне.
  • даведка
    25.05.2025
    А у нас когда-то первый спутник уронили, затем реактор атомной станции, после этого взломали секреты КГБ и МВД... И никто не ответил, кроме комментаторов.)

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць