Здарэнні

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

У аўторак сталічным ратавальнікам ад суседзяў паступіла паведамленне пра моцны дым з кватэры па праспекце Ракасоўскага, 147, адкуль даносіўся гучны брэх сабакі. Да месца выкліку аператыўна выехалі падраздзяленні МНС.

На месцы высветлілася, што ў кватэры на другім паверсе пажар. Дзверы ў жыллё былі зачынены. У кватэры роспачна брахаў сабака і прасіў дапамогі.

Фота: МНС

Ратавальнікі ўзламалі дзверы і знайшлі напужаных чацвераногіх — сабаку і ката, якія апынуліся ў пастцы з-за дыму і агню. Ратавальнікі хутка вынеслі пацярпелых гадаванцаў на свежае паветра і пачалі рэанімаваць іх з дапамогай апаратаў на сціснутым паветры. Цяпер жывёлы адчуваюць сябе лепш.

Фота: МНС

Пазней высветлілася, што ў кватэры загарэлася канапа, у выніку чаго пашкоджана маёмасць і закопчаны сцены жылля. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах8

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць