Здарэнні

Мінздароўя стварыла камісію па расследаванні гібелі 14-гадовай школьніцы ў бальніцы ў Ельску

Мінздароўя праводзіць службовае расследаванне па выпадку смерці падлетка ў Ельскай ЦРБ, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Мінздароўя Леанід Нядзень.

«У Мінздароўі створана рэспубліканская камісія. Групай экспертаў ведамства праводзіцца медыцынскае службовае расследаванне, вывучаюцца ўсе матэрыялы здарэння», — сказаў Леанід Нядзень.

Паводле яго слоў, таксама праводзіцца вывучэнне ўсіх фактаў, выкладзеных у інтэрнэт-прасторы і выяўленых працоўнай групай на дадзены момант.

Пра смерць 14-гадовай школьніцы стала вядома на мінулым тыдні. Да таго як трапіць у бальніцу, дзяўчынка чатыры дні была на бальнічным — з кашлем і болямі ў горле.

16 мая яна ішла закрываць бальнічны, бо адчувала сябе добра, тэмпературы не было. Яна нават паспела паведаміць класнай кіраўніцы, што гатовая вярнуцца да заняткаў.

Дзяўчынку суправаджала маці, яны разам даведаліся: трэба шпіталізавацца, бо ў лёгкіх былі хрыпы. Каля 10-й гадзіны раніцы падлетка накіравалі ў бальніцу. Перад афармленнем яна зайшла да бабулі, каб сабраць рэчы. Прыкладна да 11-й гадзіны дзяўчынка была ў бальніцы.

Па словах бацькі, у 13:35 бацькам патэлефанавалі і паведамілі, што дзіця ў коме ў рэанімацыі.

А 17:30—17:40 прыехаў рэанімацыйны аўтамабіль з Мазыра, аднак было прынята рашэнне чакаць спецыялістаў з Гомеля — яны прыехалі прыкладна ў 23:30. Яшчэ за 2,5 гадзіны да гэтага (каля 21:00) бацькоў папярэдзілі, што трэба рыхтавацца да найгоршага: у дзіцяці неаднаразова спынялася сэрца.

А 23:50 бацьку паведамілі, што дзяўчынка памерла.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады28

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі11

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі6

Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе

«Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну». Вось што «Наша Ніва» пісала пра кнігі з лонг-ліста Гедройця

У Германіі адкрываюць самы буйны завод боепрыпасаў у Еўропе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады28

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць