Культура33

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся» — акцыя пад такой назвай будзе праходзіць па ўсёй Беларусі з 2 па 8 чэрвеня 2025 года. Удзельнічаць будуць музеі, культурныя цэнтры, установы адукацыі, аграсядзібы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі — агулам каля 800 розных аб’ектаў. 

Пружанскі палацык

Арганізатары акцыі — Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

У перыяд акцыі аб’екты па ўсёй Беларусі прапануюць наведвальнікам:

  • бясплатныя экскурсіі і квэсты;
  • дні адчыненых дзвярэй;
  • майстар-класы;
  • дэгустацыі страў нацыянальнай кухні;
  • прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.

Удзельнікі акцыі абяцаюць безліч разнастайных мерапрыемстваў. Сярод іх найбольш цікавыя на думку сайта Budzma.org:

3 чэрвеня — бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Доме-музеі Марка Шагала. Пачатак 14:00. А таксама бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Арт-цэнтры Марка Шагала з 14.00;

4 чэрвеня «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» ладзіць бясплатную экскурсію (г. Пружаны, вул. Савецкая, д. 50);

5 чэрвеня «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» запрашае на бясплатныя экскурсіі;

5 чэрвеня філіял «Гальшанскі замак» УК «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча» запрашае на бясплатную экскурсію (пачатак 14:00 і 15:00), а 6 чэрвеня на квэст-гульню «Чорны замак Альшанскі» паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча (пачатак 15:00);

5 чэрвеня можна бясплатна наведаць «Музей беларускага Палесся» (г. Пінск, пл. Леніна, 22).

6 чэрвеня філіял музея гісторыі беларускай літаратуры «Фальварак Ракуцёўшчына» запрашае бясплатна наведаць музей і паўдзельнічаць у экскурсіі;

з 3 па 8 чэрвеня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць бясплатна філіял музея «Акопы».

У гэтыя дні ўваход на экспазіцыю вольны.

Падрабязны пералік аб’ектаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, можна спампаваць ці азнаёміцца з ім тут. У табліцы ёсць магчымасць адсартаваць аб’екты па вобласці, тыпе арганізацыі.

Каб трапіць на экскурсіі ці іншыя мерапрыемствы, трэба абавязкова папярэдне запісацца па тэлефонах, якія ўказаны насупраць кожнага ўдзельніка акцыі ўсё ў той жа табліцы.

Каментары3

  • не. дзякуй
    28.05.2025
    з ідэалагічным ухілам
  • гуд
    28.05.2025
    хорошая акция
  • Ваван
    29.05.2025
    гуд, цель этой акции только подлая.....

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць