Свет11

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі

Яны вынеслі яе, выдаючы сябе за супрацоўнікаў музея.

Актывісты арганізацыі Greenpeace скралі з музея Грэвен у Парыжы васковую фігуру прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Яны вынеслі яе, выдаючы сябе за супрацоўнікаў музея, піша Бі-бі-сі.

Спачатку яны ўвайшлі ў музей пад выглядам турыстаў, а затым пераапрануліся, накрылі статую коўдрай і вынеслі яе праз запасны выхад.

Неўзабаве васковая фігура з’явілася каля расійскага пасольства ў Парыжы на акцыі, удзельнікі якой абвінавачваюць Макрона ў тым, што ён пакрывае французскія кампаніі, што працягваюць весці бізнэс з Расіяй пасля яе маштабнага ўварвання ва Украіну.

Кошт фігуры складае 40 тысяч еўра. На кадрах з месца акцыі відаць, як актывісты ставяць яе перад пасольствам разам з плакатамі.

У парыжскай паліцыі заяўляюць, што ніякіх арыштаў, звязаных з крадзяжом, не праводзілася, а сама фігура дагэтуль не знойдзеная.

Кіраўнік Greenpeace France Жан-Франсуа Жульяр заявіў у каментары AFP, што Парыж «вядзе падвойную гульню», падтрымліваючы Украіну і адначасова дазваляючы французскім кампаніям працягваць імпарт газу і ўгнаенняў з Расіі.

Паводле яго слоў, Макрон увасабляе двайны падыход» і павінен стаць першым сярод еўрапейскіх лідараў, хто разарве гандлёвыя кантракты з расійскімі кампаніямі.

Аналіз, праведзены Бі-бі-сі ў у маі, паказаў, што Расія працягвае зарабляць мільярды на экспарце выкапнёвага паліва на Захад, у тым ліку ў ЕС.

Паводле даных Цэнтра даследаванняў энергетыкі і чыстага паветра (CREA), з пачатку маштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Расія зарабіла на экспарце нафты і газу больш за 883 мільярды еўра, у тым ліку 228 мільярдаў еўра — ад краін, што ўвялі антырасійскія санкцыі.

Львіная доля гэтай сумы — 209 мільярдаў еўра — паступіла ад краін Еўрасаюза, з іх 17,9 мільярда еўра — ад Францыі.

Паводле ацэнак Расіі, экспарт газу ў Еўропу ў 2024 годзе вырас на 20%, а экспарт звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) дасягнуў рэкордных узроўняў. У цяперашні час палова экспарту ЗПГ з Расіі ідзе ў ЕС, паведамляе CREA.

Францыя разам з усім Еўрасаюзам увяла санкцыі супраць Расіі, у тым ліку абмежаванні на імпарт расійскіх энергарэсурсаў, але імпарт газу абкладзены санкцыямі толькі часткова.

Нядаўна Эмануэль Макрон заявіў, што ЕС увядзе новыя санкцыі супраць Масквы, калі яна адмовіцца сур’ёзна весці перамовы аб спыненні агню.

Каментары1

  • фак лоджык
    03.06.2025
    А як адмова ад куплі расейскіх энэрганосьбітаў паўплывае на клімат? Гэты грынпісаўцы прапануюць замяніць газ вуглём?

Цяпер чытаюць

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Усе навіны →
Усе навіны

«Дапамажыце — дах». Магілёвец з інваліднасцю, дом якога пацярпеў ад буры, павесіў на хату абвестку з просьбай пра дапамогу

Затрыманы па справе забойства Андрэя Парубія — 52-гадовы жыхар Львова

Бярозаўская пенсіянерка хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію, але атрымала за гэта 10 сутак13

Урсула фон дэ Ляен і Гітанас Наўседа абляцелі мяжу Літвы і Беларусі11

ГУР Украіны ўдарыла па расійскіх аб’ектах у Крыме: знішчаны верталёты і вайсковы буксір

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць