Свет

Матроса ў Расіі завочна прыгаварылі да пажыццёвага зняволення за падпал карабля

Балтыйскі флоцкі вайсковы суд завочна прыгаварыў матроса Аляксандра Церахова да пажыццёвага пазбаўлення волі за падпал малога ракетнага карабля «Серпухаў» па замове Украіны, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Былы расійскі вайсковец прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, здзяйсненні дыверсіі, дэзерцірстве і незаконным перасячэнні мяжы. Суд пазбавіў яго звання старшыны. У красавіку 2024 года Церахаў, які служыў на караблі Балтыйскага флоту, вырашыў уступіць ва ўкраінскае падраздзяленне «Легіён Свабода Расіі»

Як гаворыцца ў паведамленні пракуратуры, куратары легіёна з украінскай вайсковай разведкі прапанавалі вайскоўцу здзейсніць дыверсію і перасекчы мяжу.

Ён вырабіў запальвальную прыладу з гадзіннікавым механізмам, пакінуў яе ў рубцы і ўцёк у Літву, забраўшы з сабой суднавыя дакументы. Пачаўся пажар, падчас тушэння якога пацярпеў адзін вайсковец, страты склалі 56 мільёнаў расійскіх рублёў (707 тысяч даляраў).

Як заяўляла на пачатку ліпеня 2024 года ўкраінская разведка, у выніку дыверсіі рубка карабля была знішчаная, былі знішчаныя сродкі сувязі і аўтаматызацыі. 28 ліпеня карабель удзельнічаў у марскім парадзе ў Санкт-Пецярбургу.

Малы ракетны карабель «Серпухаў» быў спушчаны на ваду ў 2015 годзе на заводзе ў Севастопалі. Спачатку ён быў уключаны ў склад расійскага Чарнаморскага флоту і ўдзельнічаў у вайне ў Сірыі. Ён пабудаваны па праекце 21631 «Буян-М», узброены ракетамі «Калібр» або «Онікс», зенітна-ракетнымі комплексамі і артылерыйскай устаноўкай. Экіпаж карабля — 36 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі4

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі4

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць