Грамадства44

Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і

А таксама пра тое, як правільна падаваць каву па-турэцку.

Пасол Турцыі ў Беларусі Гючлю Джэм Ышык. Фота тут і далей: «Смартпрэс»

Пасол Турцыі ў Беларусі Гючлю Джэм Ышык жыве ў рэзідэнцыі разам з жонкай Сельвай і дзюма дочкамі Ягмур і Ясемін. З імі пасяліліся таксама такса Арчы і папугай Юкі, піша «Смартпрэс».

«Мой бацька — вайсковы доктар у адстаўцы, прафесар кардыялогіі. Хоць ён быў вайскоўцам, я часцей бачыў яго ў белым халаце, чым у форме. Мая мама была дыпламатам, паслом. Можна сказаць, я навучыўся хадзіць у пыльных калідорах міністэрства. Разам з ёй ездзіў у замежныя камандзіроўкі. Маё дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Анкары, Чыкага, Багдадзе і Лондане. На нейкім этапе, калі мы жылі ў Чыкага, я прыняў рашэнне быць дыпламатам, — расказвае Гючлю Джэм Ышык.

Хобі пасла — наведваць антыкварныя рынкі і блышыныя кірмашы. З самых любімых знаходак — набор для кавы па-турэцку, знойдзены на блышыным рынку ў Бруселі.

Пасол расказвае, як правільна падаваць каву па-турэцку.

«Кава сервіруецца там, дзе будзе гутарка, дыялог. Важны посуд. Нават смак мяняецца, калі падаць яе не ў тым посудзе. Папяровыя кубачкі — невыносныя для мяне. Гэта абясцэньвае момант».

Каву па-турэцку трэба варыць павольна, памешваючы, сачыць за пенкай. Падаецца з кубкам вады і часта з лукумам.

Гючлю Джэм Ышык расказвае, што ў Мінску яго больш за ўсё ўразілі паркі.

«Ваш горад — як быццам сам пабудаваны ўнутры парку. Гэта не паркавая зона ў горадзе, а горад унутры парку.

Мы шмат ездзім па краіне. Былі ў Мірскім замку, палацы ў Нясвіжы, Белавежскай пушчы. Узімку планавалі пакатацца на лыжах, але ў гэты раз снегу аказалася замала (смяюцца)».

Пасол з бацькам у Нясвіжы. Фота: сямейны архіў.
У Брэсце. Фота: сямейны архіў.

Што да любімых беларускіх страў, то ў сям'і пасла любяць дранікі і сырнікі. А жонка Сельва нядаўна пакаштавала ў «Бульбашах» галубцы са шчупаком — вельмі спадабалася.

Каментары4

  • Барадзед
    03.06.2025
    Интересно, но мало.
  • Ёсік
    03.06.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    03.06.2025
    Галубцы з рыбай? Вычварэньне нейкае.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць