Грамадства33

Вільня: Беларускія памежнікі маглі парушыць мяжу, зайшоўшы на тэрыторыю Літвы

Памежнікі заставы імя Юргіса Кібартаса, што адносіцца да Віленскага памежнага атрада, зафіксавалі магчымы факт парушэння дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі — пранікненне на тэрыторыю Літвы, паведамляецца ў прэс-рэлізе Службы аховы дзяржаўнай граніцы Літвы, піша LRT.

Увечары ў сераду супрацоўнікі гэтай заставы назіралі трох беларускіх памежнікаў, што ішлі ўздоўж мяжы з боку Беларусі. З літоўскага боку гэта тэрыторыя Віленскага раёна.

Адзначаецца, што на мясцовасці лінія мяжы абазначана цэнтральным палігонаметрычным слупам, па абодва бакі якога ўстаноўлены дзяржаўныя пагранічныя знакі. Трошкі глыбей ад гэтых знакаў, на літоўскай тэрыторыі, размешчаны фізічны бар’ер — плот з калючым дротам, прызначаны для абароны ад незаконнай міграцыі.

Па папярэдніх даных, падчас патрулявання беларускія памежнікі маглі зайсці на тэрыторыю Літвы прыблізна на 2 метры і адразу ж вярнуцца назад у Беларусь.

У Віленскім памежным атрадзе збіраюцца матэрыялы, удакладняюцца абставіны і вырашаецца пытанне аб пачатку дасудовага расследавання па факце незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.

Каментары3

  • Беларус
    05.06.2025
    Але ж лукашэнкаўскія найміты не з'яўляюцца "беларускімі памежнікамі", бо ў 2020-м абралі антыбеларускі бок дыктатуры. Неразуменьне розніцы і надалейшае прасоўваньне тэрміналогіі хунты робіць вас саўдзельнікамі. Бо блытае ня толькі беларусау, але і нашых суседзяў. І пакуль нацыянальная інфапрастора дакладна не адкажа на пытаньне "дзе месьціцца беларускі бок?", на яго не адкажуць ані літоўцы, ані палякі ані іншыя краіны. А таму усе беларускае будзе трапляць пад дыскрымінацыю, бо будзе сінонімам лукашэкаўскіх злачынстваў.
  • Летува не Літва
    05.06.2025
    Нашая мяжа да Мемеля.
  • Valadzimir
    05.06.2025
    Летува не Літва , ясна напісана белым па сіняму: "Lietuvos" - Ліетува.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы1

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект8

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць3

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну20

ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM2

Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь4

У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?4

У Індыі памерла найстарэйшая азіяцкая сланіха. Ёй было больш за 100 гадоў1

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы1

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць