Грамадства1515

У чарзе на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіліся «жорыкі». Хто гэта і чаму іх не любяць?

Раней турыстаў на беларуска-польскай мяжы ўжо турбавалі «толікі» — людзі, якія бессаромна ўлазілі ў чаргу. Цяпер да іх далучыліся «жорыкі». BGmedia распавядае, хто гэта такія.

Ілюстрацыйны здымак: сацсеткі

«Жорыкамі» у чатах па праходжанні беларуска-польскай мяжы назвалі людзей, што выязджаюць з Беларусі і разварочваюцца назад на КПП. Там яны фатаграфуюць сваё аўто ў чарзе і з'язджаюць у Польшчу па справах. А па вяртанні паказваюць, нібыта заўсёды чакалі на месцы.

У чаце адзін з кіроўцаў больш падрабязна патлумачыў, як працуе гэта «банда дзялкоў»:

«Адзін чалавек вісіць на тэлефоне проста каля шлагбаума і каардынуе другога, які дае сігнал кіроўцам машын, якія папярэдне заехалі на стаянку каля ўезду ў пункт пропуску.

І ў момант, калі павінен адкрыцца шлагбаум, змучаныя людзі, якія сумленна адстаялі суткі і больш у чарзе і якія страцілі рэакцыю, не паспяваюць адрэагаваць і прапускаюць нягоднікаў, якія без чаргі са стаянкі па камандзе другога дзялка ныраюць проста пад шлагбаум, ад 2-3 машын і да 10 адразу. Пакуль людзі ля шлагбаума пачынаюць цяміць, падонкі ўжо праскокваюць без чаргі», — расказаў ён.

Некаторыя карыстальнікі заўважылі, што часта ў такіх людзей ёсць свае машыны ў чарзе — калі іншым трэба хутчэй праехаць да шлагбаума, тыя машыны «тупяць», марудзяць і не даюць праехаць. У гэтыя момант дзялкі паспяваюць праскочыць без чаргі.

Беларусы з чата таксама прыдумалі, як змагацца з такімі прадпрымальнікамі. Кажуць, трэба фізічна не даваць ім праехаць, фатаграфаваць і выклікаць польскую паліцыю:

«Калі хочаце стаяць у чарзе крыху менш, то рабіце відэа тых, хто залазіць. Гэта актуальна ад павароту на Окшын і да шлагбаума [пункта пропуску «Тарэспаль»], там суцэльная лінія. Потым выклікайце паліцыю па нумары 478-149-210 і кажаце, што перасякаюць суцэльную лінію, называйце ўчастак ад Окшына да мяжы. Калі будзе ехаць паліцыя, падыходзьце да іх і паказвайце відэа, бо «толікі» падыходзяць першымі і кажуць, што той, хто выклікаў, ужо з'ехаў».

Каментары15

  • Ёсік
    05.06.2025
    Гэта беларусы так робяць? Які паскудны ў нас народ, не будзе тутака шчасьця, ніколі не будзе.
  • Вось
    05.06.2025
    %, Беларус беларусу "толік" і "жорык".
  • Хмуры
    05.06.2025
    Дык а хто гэта зрабіў што людзям свабодна не выехаць з краіны не заехаць. Хто зрабіў з Беларусаў савок.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць