Грамадства44

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму

З 1 ліпеня 2025 года на касах самаабслугоўвання стане абавязковым счытванне кодаў маркіроўкі для пэўных тавараў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах, піша БелТА.

Фота: гандлёвая сетка «Суседзі»

Як растлумачылі ў ведамстве, у межах Еўразійскага эканамічнага саюза ўводзіцца маркіроўка тавараў спецыяльнымі сродкамі ідэнтыфікацыі — каб абмежаваць незаконны гандаль і абараніць пакупнікоў ад падробак і няякаснай прадукцыі.

Для гэтага выкарыстоўваецца двухмерны код Data Matrix, падобны да QR-кода. У Беларусі ім ужо маркіруюцца такія тавары, як малочная прадукцыя, вада, сокі, алей, піва, БАДы, кансервацыя, а таксама некаторыя прамысловыя тавары — абутак, парфума, шыны і іншыя.

Пачынаючы з ліпеня, на ўсіх касах, у тым ліку самаабслугоўвання, будзе неабходна сканаваць гэты код, а таксама звычайны штрых-код (GTIN). У некаторых мадэлях касавага абсталявання GTIN можа аўтаматычна атрымлівацца з кода маркіроўкі, таму ягонае асобнае счытванне не патрабуецца.

Купцам не трэба самастойна ведаць, якія тавары трапляюць пад маркіроўку — каса сама паведаміць, калі сканаванне спатрэбіцца. Калі ўзнікнуць цяжкасці, можна звярнуцца да кансультанта або прайсці праз звычайную касу, дзе ўсе дзеянні выканае касір.

Каментары4

  • ігліца
    07.06.2025
    О, ў мяне на мінулым тыдні камп'ютар якраз прасьў акрамя штрыхкоду падсунуць і гэтую маркіроўкк.
  • Лявон
    07.06.2025
    Цi я добра зразумеў, што у Беларусi кожны тавар скануюць два раза?? Па краiне трэ пiсаць падручнiк "Як з прастых рэчаў нагарадзiць халеры"
  • Партос
    07.06.2025
    Лявон, пры гэтым новы код можна падрабіць гэтак жа, як і стары штрых-код. Дастаткова проста скапіраваць з легальнай партыі тавару.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе4

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»1

У Берліне паказалі оперу пра ПВК «Вагнер». У пастаноўцы ўдзельнічае і беларуская спявачка2

У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы2

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

На мужчыну ў Лунінцы ўпала шпакоўня, у яго цяжкія цялесныя пашкоджанні

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць