Гісторыя2323

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Якія яшчэ былі вядомыя беларусы Грынкевічы? Яны такія розныя. Аказваецца, гэтае прозвішча настолькі распаўсюджанае, што гэты род даў нацыі як праведнікаў, так і прыстасаванцаў. 

Генерал Алекс Грынкевіч будзе галоўнакамандуючым аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе. Фота: AP Photo/Jon Gambrell, File

Генерал Алекс Грынкевіч (Alexus Grynkewich) прызначаны галоўнакамандуючым аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе. Ён не адзін вядомы чалавек з такім прозвішчам.

З роду Грынкевічаў выйшла некалькі слаўных людзей ХХ стагоддзя: як беларускія палітыкі, падпольшчыкі, медыкі, так і савецкія генералы. А ў нашы часы ёсць і Грынкевіч-палітвязень, і Грынкевіч-суддзя — які судзіў Сяргея Ціханоўскага. Дакладней, праўда, казаць не «з роду», а «з родаў», бо гэтае настолькі частае прозвішча, яно зарадзілася паралельна ў розных мясцовасцях. 

Прозвішча Грынкевіч спрадвечна беларускае. Яно паходзіць ад імені «Грыня, Грынька» — гэта, як і Грыц, Грыць, Грынь, Грыша, Грышка, памяншальнае ад Рыгор. Таму Грынкевічаў у Беларусі многа — як і носьбітаў прозвішчаў Грыцкевіч, Грыцавец, Грынь, Грыц, Грыцук, Грыгарэня і Лігор.

Цэлы куст Грынкевічаў паходзіць з Сакольшчыны, раён горада Саколка, — гэтая зямля ў межах цяперашняй Польшчы да сярэдзіны ХХ стагоддзя была суцэльна беларускамоўнай.

Стуль выйшлі такія значныя постаці беларускай гісторыі, як Сяргей Прытыцкі, Аляксей Карпюк, Баляслаў Грабінскі.

Стуль жа, з вёскі Новы Двор на рацэ Бобры, выйшаў Францішак Грынкевіч (1884—1933) — адзін з першых ксяндзоў, якія беларусізавалі касцёл. Ён вучыўся ў Інсбруку і Мюнхене, а пасля служыў у Горадні і арганізаваў там беларускі гурток, з якога выйшла шмат патрыятычнай моладзі.

Францішак Грынкевіч быў капеланам Брыгіцкага касцёла і прэфектам школ у Горадні. Фота Wikimedia Commons

Ягоны малодшы брат Станіслаў Грынкевіч (1902—1945) быў з тых беларускіх самародкаў, што праявілі сябе і ў навуцы, і ў гаспадарцы, і ў палітыцы. Але міжваенныя палякі не давалі ім ходу, а саветы бязлітасна вынішчалі.

Стась Грынкевіч быў вядомым доктарам-псіхіятарам. Працаваў у клініцы ў Вільні, выкладаў у Беларускай гімназіі ў Вільні і ў медінстытуце ў Новай Вялейцы. Але пры гэтым цягнуўся і да грамадскай дзейнасці. У 1931—1936 гадах ён быў намеснікам старшыні папулярнай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Палякі арыштоўвалі яго за яго публікацыі — ён нямала пісаў на медыцынскія, грамадскія і палітычныя тэмы. І да гаспадаркі меў схільнасць: тады ж ён купіў пад Вільняй у Ерузалімцы 17 гектараў зямлі з хатай, у якіх пасяліў сваякоў.

Станіслаў Грынкевіч быў з тых беларускіх самародкаў, што праявілі сябе і ў навуцы, і ў гаспадарцы. Але палякі не давалі ім ходу, а саветы бязлітасна вынішчалі. Фота Wikimedia Commons

Калі ў 1939-м саветы занялі Вільню, яны Грынкевіча як актывіста антыкамуністычнай партыі арыштавалі, але ён здолеў уцячы з цягніка падчас этапу. У вайну Грынкевіч ухіляўся ад усякай супрацы з немцамі, але ўдзельнічаў у працы падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. Саветы паўторна арыштавалі яго ў 1944 і расстралялі ў 1945-м.

Іншы Станіслаў Грынкевіч (1913—1966), малодшы, быў пляменнікам тых Францішка і Станіслава. Таксама медык, сябар спачатку Беларускага студэнцкага саюза, а пасля Беларускай незалежніцкай партыі, ён пасля Другой сусветнай трапіў у ЗША. Быў сябрам Рады БНР.

Станіслаў Грынкевіч-малодшы быў сябрам Рады БНР. Фота Wikimedia Commons

Андрэй Грынкевіч (нар. 1960 у Берліне) быў дыпламатам, паслом Беларусі спачатку ў скандынаўскіх краінах, а пасля ў Румыніі.

Пасол Беларусі Андрэй Грынкевіч уручае даверчыя лісты прэзідэнту Румыніі Клаўсу Іаганісу. Фота МЗС Беларусі

Былі і Грынкевічы, што праявілі сябе ў шэрагах Савецкай арміі. 

Франц Грынкевіч (нар. 1905, Гомель — 1943) камандаваў савецкай гвардзейскай танкавай брыгадай і загінуў у баях пад Запарожжам.

Дзмітрый Грынкевіч (1923—2009) сумленна прайшоў усю армію, даслужыўся да капітана. А ў пасляваенны час дарос на службе да генерал-палкоўніка, начальніка Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага Сухапутнымі сіламі (1981—1990).

Дзмітрый Грынкевіч (1923—2009) — генерал-палкоўнік, начальнік Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага Сухапутнымі сіламі

Архітэктар Роберт Грынкевіч (1941—2021) быў родам з Баранавіч, а працаваў у Берасці.

Гугліцца і 34-гадовы Зміцер Грынкевіч — ахоўнік Аляксандра Лукашэнкі са Службы бяспекі прэзідэнта.

А Аляксандр Грынкевіч 15 гадоў, з 2000 да 2015, быў старшынём Гродзенскага абласнога суда.

Ёсць Грынкевіч і сярод сённяшніх беларускіх пакутнікаў. Барыса Грынкевіча (нарадзіўся ў 1985) з Салігорска схапілі ў 2024 годзе і асудзілі па цэлым букеце палітычных артыкулаў (130, 342, 361, 368, 369) на пакуль невядомую колькасць гадоў.

Улады ўнеслі яго спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» — як і сотні іншых асуджаных па аналагічных артыкулах, звычайна гэта робіцца за заклікі да пратэстаў супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. Трымаюць яго ў ІК №1 Наваполацка, дзе і Віктара Бабарыку.

Палітвязень Барыс Грынкевіч. Фота spring96.org

Але што б вы думалі — ёсць і Грынкевіч Іван сярод суддзяў, якія штампуюць прыгаворы палітычных зняволеным. Ён старшыня суда Жодзіна, у яго юрысдыкцыі — і жодзінская турма. І менавіта ён на паўторным судзе судзіў Сяргея Ціханоўскага. 

Старшыня суда горада Жодзіна Іван Грынкевіч 

27 лютага 2023 года ён прызнаў мужа Святланы Ціханоўскай вінаватым і прызначыў яму ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення. Ён быў адным з апошніх, акрамя турэмшчыкаў, людзей, якія бачылі Ціханоўскага. Амаль адразу пасля таго працэсу, з 9 сакавіка 2023 года, Сяргея Ціханоўскага пачалі ўтрымліваць у поўнай ізаляцыі ад свету ў рэжыме інкамунікада. 

Зусім іншая доля ў генерала Алекса Грынкевіча, які зрабіў кар'еру ў амерыканскай арміі і цяпер будзе камандаваць самай магутнай вайсковай групіроўкай на еўрапейскім кантыненце.

Прадзед генерала Ілля Грынкевіч жыў у Мінску, а ў канцы ХІХ стагоддзя эміграваў у ЗША. Тады многія беларусы ехалі ў Паўночную Амерыку ў пошуках лепшай долі.

У Нью-Ёрку Грынкевіч змяніў імя на Эліяс і ажаніўся з ураджэнкай Вільні Настассяй Снігерэвіч. Пара жыла ў Брукліне і працавала ў гатэлі. Адным з чатырох дзяцей Эліяса і Настассі быў Мікалай (Нікалас) Грынкевіч, дзед генерала. А яго бацька Грэгары быў вядомым навукоўцам з патэнтамі і вынаходствамі ў сферы паўправаднікоў.

Алексус Грынкевіч служыў у авіяцыі, налётаў больш за 2300 гадзін на знішчальніках, а цяпер ён узначальвае ўпраўленне ў камітэце начальнікаў штабоў.

Пасведчанне аб шлюбе прадзеда і прабабулі Алекса Грынкевіча — Іллі (Гальяша) Грынкевіча і Настассі (Анастасіі) Снегірэвіч. 7 кастрычніка 1906 года, Нью-Ёрк

Іншая доля — але ж тая ж кроў.

Уражвае, наколькі падобныя твары двух Грынкевічаў з, магчыма, «мінскай лініі роду», Алекса і Івана — хоць іншых раздзяляюць як мінімум чатыры пакаленні і столькі іншых генаў. Тыя ж вочы, той жа нос.

Генерал Алекс Грынкевіч, які ўзначальвае сілы НАТА ў Еўропе. І суддзя з Жодзіна Іван Грынкевіч, які судзіў Сяргея Ціханоўскага. Фота злева AP Photo/Jacquelyn Martin, File. Калаж «Нашай Нівы»

Каментары23

  • Ваван
    11.06.2025
    Смешно когда ВСЕХ уроженцев с земель где теперь государство Беларусь называют белорусами.... По какому признаку? По языку? Место рождения ? Или самосознанию? Может религии? Не надо натягивать сову на нлобус
  • Мальчик хочет в Тамбов
    11.06.2025
    По многим признакам
  • классік
    11.06.2025
    класік, галоўнае каб не вагаўся бамбіць хатаскрайнікаў і прыкарытнікаў

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»4

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?8

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць