Грамадства55

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»

У пятніцу журналісты зазірнулі на Камароўскі рынак, каб даведацца, якія цэны чакаюць мінчан у выхадныя. Сезон у самым разгары: на прылаўках — багацце беларускай зеляніны, ягад і садавіны. Асабліва актыўна разбіраюць клубніцы, піша Onliner.by.

На клубніцы цяпер вялікі выбар і розны разлёт цэн — ад 10,99 да 25 рублёў за кілаграм. Самыя дарагія ягады — буйныя, з глянцавым бляскам, як з рэкламы. У продажы таксама шмат чарэшні (ад 20 рублёў за кіло), з’явіліся беларускія маліны (10—25 руб. за латок), жымаласць (каля 20 руб. за шкляначку) і чарніцы, за якія просяць ад 69 да 90 рублёў.

Абрыкосы пакуль не танныя — 10,9—12,9 руб./кг, але гандляры абяцаюць зніжэнне цэн пасля новых паставак з Малдовы і Арменіі. Нектарыны ў раёне 20 рублёў. Ёсць таксама кавуны і дыні з Ірана. Кавун можна ўзяць па акцыі — за 6,5 рубля, дыні абыдуцца даражэй — прыкладна 11,9 рубля за кілаграм.

Сярод гародніны попытам карыстаюцца агуркі (ад 4,5 да 8 рублёў), памідоры (6,9—19,9 рублёў), рэдзька (4,5—6 рублёў) і зеляніна, якая вагаецца ў цане ад 0,8 да 1,5 рубля за пучок. За маладую бульбу просяць ад 4 да 8 рублёў, а леташнюю аддаюць прыкладна за 5 рублёў.

Каментары5

  • Ёсік
    07.06.2025
    Ніколі не было ў беларускай мове ніякай жымаласьці, покуль НН не напісала гэтак. Бружмель. Прыбярыце, калі ласка, гэтыя русізмы, пачытайце ў слоўніках назвы садавіны, гародніны, кветак. Не трэба ганьбіць родную мову, хлопчыкі і дзяўчынкі, шануйце сваё.
  • Ёсік
    07.06.2025
    рэдзька (4,5—6 рублёў). Вы мо хацелі напісаць радыска? Бо для беларускай рэдзькі шчэ рана, а японскі дайкон на шмат даражэйшы.
  • В Эвраопте по 5,5 с половиной китайский.
    08.06.2025
    Ёсік, Японского вэтой деревне никогда не было.

Цяпер чытаюць

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі42

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену2

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

«Мы не дзеці з Пуціным. Пуцін — забойца, які прыйшоў забіваць дзяцей»: Зяленскі рэзка адказаў Трампу на заяву пра вайну7

Былы спікер Генштаба УСУ заклікаў насельніцтва Сум эвакуявацца з-за наступу Расіі

На чайным грыбе зарабіў у Польшчы першыя мільёны рэстаратар з Брэста, бізнэс якога ўлады разграмілі ў 2020-м10

У Бельгіі забілі жонку і 6-гадовую дачку ўкраінскага вайскоўца6

Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь40

У мінскім «Бургер кінгу» памёр мужчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі42

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць