Грамадства33

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі — падпалкоўнік міліцыі

Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі ў сярэдзіне жніўня плануе гастролі ў акупаваны Крым. Сярод арганізатараў паездкі — намеснік генеральнага дырэктара Вадзім Мартысевіч. Як стала вядома выданню «Люстэрка», мужчына раней працаваў у сілавых органах, ён падпалкоўнік міліцыі.

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Вадзім Мартысевіч на сустрэчы з вучнямі гімназіі №75 Мінска, 17 верасня 2024 года. Фота: старонка гімназіі ў інстаграме

Паводле звестак Belpol, Вадзіму Мартысевічу 52 гады, ён родам з аграгарадка Здзітава Бярозаўскага раёна. Сваю кар'еру мужчына пачаў у 1997 годзе як участковы інспектар міліцыі Кастрычніцкага РУУС Мінска. У 2000-м Мартысевіч стаў інспектарам па прафесійнай падрыхтоўцы кадраў у тым жа самым РУУС. Так ён прапрацаваў чатыры гады.

У 2004-м сілавік уладкаваўся ў аркестр ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле звестак Belpol, Мартысевіч быў там дырыжорам.

Ягоны знаёмы Андрэй (імя зменена) успамінае тую працу інакш.

«Можа, на паперы так напісалі, але ён займаўся менавіта арганізацыяй выступаў і адміністрацыйнай працай, — расказвае мужчына. — Ён дакладна не быў у аркестры дырыжорам, я такога не памятаю. У самадзейнасці ў міліцыі ўдзельнічаў (ужо забыўся, з чым менавіта выступаў), але на гэтым усё. Папярэднюю начальніцу адправілі на пенсію, і ён нейкім чынам атрымаў яе месца. Думаю, што проста кудысьці ў ГУУС звярнуўся, прапанаваў сваю кандыдатуру, і яго паставілі».

У 2016 годзе Мартысевіч пайшоў з аркестра і ўзначаліў аддзел ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Спецліцэя МУС. Адтуль у снежні таго ж года звольніўся па пагадненні бакоў і больш у сілавыя структуры не вяртаўся.

Пайшоў у адстаўку Мартысевіч у званні падпалкоўніка. Пасля гэтага, паводле інфармацыі Belpol на лета 2021 года, мужчына працаваў начальнікам участка ў піваварнай кампаніі «Крыніца». Пра яго далейшую кар'еру аб'яднанню нічога не вядома.

У Вялікі тэатр оперы і балета Мартысевіч, верагодна, прыйшоў у красавіку — маі 2023-га. Так, яго імя з'яўляецца на сайце тэатра ў спісе камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў маі 2023 года. На захаванай копіі той жа старонкі за сакавік 2023-га мужчыны ў спісе яшчэ няма.

З Мартысевічам Андрэй даўно не меў зносін. Але кажа, што ў часы працы ў аркестры ГУУС мужчына рабіў уражанне «нядрэннага чалавека». Праўда, даведаўшыся, што той займае пасаду намесніка дырэктара Вялікага тэатра, суразмоўца «Люстэрка» вельмі здзівіўся:

«Магу толькі адным словам — ён жа мент. Разумееце, Вялікі тэатр — гэта ж самая галоўная з усіх пляцовак. Хто ім павінен кіраваць? Як мінімум чалавек з профільнай адукацыяй. Не абавязкова музыка, ён можа быць балетмайстрам, яшчэ кімсьці. А Мартысевіч прасоўвае «адміністратыўку», яму не важная творчасць, яму важна, каб усё было «чотка». Нават у вашым артыкуле пра гастролі ў Крым ён кажа, што ніякіх праблем, гэтыя не паедуць, іншых набяром. Вось такі прынцып, я так разумею».

Каментары3

  • циник
    11.06.2025
    В колхозном концлагере даже балетом менты заведуют:))
  • нічога дзіўнага
    11.06.2025
    "Цеатралы" ж
  • Аць два
    11.06.2025
    Для Вялікага тэатра не знайшлі генерала? :)))

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць