Грамадства77

«Кажу — прыеду і нікому там рукі не падам». Ціханоўскі расказаў, як рэагаваў на хлусню наконт жонкі і апазіцыі

На прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі расказаў, як за кратамі яго спрабавалі пераканаць у хлусні датычна офіса Ціханоўскай.

Паводле слоў Ціханоўскага, незадоўга да вызвалення сілавікі пыталіся ў яго пра планы на вольнае жыццё:

«Што ты будзеш рабіць, калі выйдзеш? Цябе ж жонка пачне вазіць, вадзіць да журналістаў. Кажу ім, што хачу сабе сабачку, курак, хатнюю гаспадарку, не жадаю ніякай палітыкі. Насамрэч хочацца нешта абняць, пагладзіць мо нейкага шчанюка.

Пачаў ім падаваць гэтую інфармацыю, і яны падумалі, што я ўжо трохі з’ехаў з глузду, яшчэ і даведаліся, што мне даюць розныя супакаяльныя таблеткі… Зразумелі, што ў Ціханоўскага сітуацыя цяжкая».

Ціханоўскаму давалі дэзынфармацыю наконт апазіцыі. 

«Маўляў, офіс незразумела чым займаецца, крадуць. Я вам шчыра скажу: больш сумленнага і шчырага чалавека, чым Святлана, я ў жыцці не сустракаў. Я яе мезенца не варты, я вам сур’ёзна кажу. А яны расказвалі такія рэчы, што проста жах – і пра яе, і пра офіс, і што дзярбаняць, нейкую лухту. А я сяджу і кажу: я чуў, я бачыў гэта ў газетах, чытаў, так. Кажу — прыеду і руку там нікому не падам, — сказаў ён. —

Да гэтага я Лукашэнку ў 2020-м не падаў руку, калі ён да мяне яе цягнуў, потым не падаў Пратасевічу, калі ён прыязджаў. Не падаў руку тым агентам КДБ — казаў, што каранавірус, небяспечна.

Гэтыя хлопцы (сілавікі — НН) маюць настолькі нізкі ўзровень інтэлекта, яны проста ідыёты. І яны мяне выпускаюць і думаюць, што я зараз прыеду і разлад тут нейкі зраблю».

Ціханоўскі кажа, што ўвогуле не збіраецца ўмешвацца ў працу офіса:

«Я пачну дзейнічаць так, як я лічу патрэбным. Я сам цэнтр, я сам полымя, і кожны беларус таксама павінны так дзейнічаць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Гарамбуш
    22.06.2025
    Вот спецслужбам в Польше неплохо бы пообщаться со всякими осинт вирусами и "неабыякавымi", которые распространяют лукашистскую повестку, и выяснить на кого они работают
  • Непрыемны
    22.06.2025
    Шах и мат вам, лукашисты и лапидарные дурни.
  • Ха-ха-ха
    22.06.2025
    Цэнтр Полымя, боты, запісвайцеся

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць