Свет55

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі мірнае пагадненне пры пасярэдніцтве ЗША, якое мае пакласці канец 30-гадоваму канфлікту на ўсходзе ДРК. Цырымонія падпісання адбылася 27 чэрвеня 2025 года ў Белым доме ў прысутнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які перадаў падпісаны дакумент міністру замежных спраў ДРК. На падзеі таксама прысутнічаў кіраўнік МЗС Руанды, піша Euronews.

Падчас падпісання дакументаў у Белым доме. Злева направа: міністр замежных спраў Руанды Аліўе Ндухунгірэхэ, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа. Фота: AP Photo/Manuel Balce Ceneta

Дональд Трамп назваў пагадненне «новым раздзелам надзеі і міру» і нагадаў, што раней ён садзейнічаў перамір’ю паміж Індыяй і Пакістанам, Ізраілем і Іранам. Па яго словах, цяпер «гвалту і разбурэнням канец, пачынаецца перыяд гармоніі і развіцця».

Пагадненне базуецца на прынцыпах, узгодненых у красавіку гэтага года, і ўключае абавязацельствы аб паважанні тэрытарыяльнай цэласнасці, спыненні баявых дзеянняў і адмове ад падтрымкі ўзброеных груповак, уключаючы «Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды».

Дзяржаўны акратар ЗША Марка Рубіа падкрэсліў, што хоць гэта важны крок, яшчэ шмат трэба зрабіць. Міністарка замежных спраў ДРК Тэрэза Кайіквамба Вагнер адзначыла, што ключавую ролю ў перамовах адыграў Катар і што без вырашэння праблем бяспекі, правоў людзей і вяртання дзяржаўнага кантролю немагчыма гаварыць пра эканамічнае развіццё.

Міністр замежных спраў Руанды Аліўе Ндухунгірэхэ падзякаваў Трампу за лідарства і папрасіў ЗША сачыць за выкананнем дамоўленасцяў. Ён адзначыў, што гэта пагадненне — шанец для сумеснай працы дзвюх краін, бо рэгіён багаты на карысныя выкапні і мае патэнцыял для трансгранічнай гандлёвай супрацы.

Эксперты адзначаюць, што дамоўленасць адкрывае шлях для інвестыцый ва ўсходнія рэгіёны Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, багатыя на прыродныя рэсурсы. Але некаторыя з паўстанцкіх груповак ужо заявілі, што не лічаць сябе абавязанымі выконваць пагадненне. Трамп папярэдзіў, што ў выпадку яго парушэння будуць «жорсткія санкцыі».

Каментары5

  • Бот
    28.06.2025
    Рыгор, што нам Руанда і Конга?
  • Барадзед
    29.06.2025
    На галстуки посмотрите: разные оттенки красного. Цвета их собственных галстуков волнуют их больше чем ситуация где-то в Руанде. Показуха.
  • Барадзед
    29.06.2025
    Сделки, навязываемые Трампом, не могут заменить действующие мирные соглашения, основанные на потребности перехода к мирным взаимоотношениям и потере необходимости военных действий как средства достижения политических целей либо дальнейшей неактуальности проводившейся политики.
    Мирное соглашение должно быть обоснованным.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля10

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Усе навіны →
Усе навіны

«Франак, адносіны паміж людзьмі могуць будавацца не толькі на маніпуляцыях». Пракоп‘еў даў водпаведзь Бяспалаву. І Вячорку52

Орбан лічыць, што Украіна павінна стаць «буфернай зонай»6

За стварэнне дваровага чата пасадзілі маладых настаўніцу і прадпрымальніцу3

У Каліфорніі на дзіцячым свяце адбылася масавая страляніна — 4 загінулых

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне27

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў113

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля10

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць