Грамадства11

Мураванку Храптовічаў у Шчорсах зноў выставілі на продаж за паўцаны

У аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна зноў спрабуюць прадаць комплекс гістарычных будынкаў XIX стагоддзя, вядомы як Мураванка Храптовічаў.

Фота: planetabelarus

На аўкцыённым сайце «БУТБ-Маёмасць» пазначана, што пачатковая цана цяпер складае крыху больш за 148,8 тысячы рублёў, хоць у мінулым месяцы аб’ект прадавалі за 297,7 тысячы. Пакупнік тады так і не знайшоўся.

Комплекс належаў магнацкаму роду Храптовічаў і ўключае некалькі будынкаў — ветлячэбніцу, кароўнік, цялятнік, свіран і іншыя, агульнай плошчай больш за 1,5 тысячы квадратных метраў.

Аўкцыён прызначаны на 31 ліпеня. Пераможца атрымае ў арэнду ўчастак зямлі плошчай каля 6,4 гектара на 50 гадоў.

Пры змене прызначэння нерухомасці яе можна будзе выкарыстоўваць для жылога, адміністрацыйнага, гандлёвага ці іншага будаўніцтва — але толькі пры наяўнасці навуковага абгрунтавання і згоды Міністэрства культуры.

Раней у гэтым годзе спрабавалі прадаць і іншую сядзібу Храптовічаў у Шчорсах — за 184 тысячы рублёў, але тая спроба таксама не ўвянчалася поспехам.

Каментары1

  • жытло бытло
    28.06.2025
    У саміх Шчорсах нешта там пабудавалі. Не так даўно праязджаў там. Думаў, што прадалі...
    Наконт будынкаў Мураванкі - там хутчэй руіны будынкаў. Даху ніводнага няма.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты32

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання17

Крэмль знайшоў спосаб, як без аб'яўлення мабілізацыі кінуць на вайну яшчэ 2 мільёны расіян17

Адабраную ў мецэната сядзібу ў Падароску выставілі на аўкцыён за 710 тысяч даляраў7

«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі12

Рабочы загінуў на будоўлі ў Мінску

Беларуска ў Турцыі пазнаёмілася з «ідэальным мужчынам». У выніку страціла грошы і выплачвае чужую растэрміноўку13

Чым цяпер займаецца Ксенія Дзягелька?9

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША49

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць