Свет55

Ілан Маск прыгразіў стварыць Амерыканскую партыю, калі Кангрэс прыме «вар’яцкі» законапраект

Бізнэсовец прыгразіў стварыць партыю, калі Кангрэс прыме законапраект аб падатковых ільготах, які Дональд Трамп называе «вялікім цудоўным законам».

Фота: Фота: AP Photo/Evan Vucci

«Калі гэты вар’яцкі законапраект аб выдатках будзе прыняты, на наступны дзень будзе створана Амерыканская партыя. Нашай краіне патрэбна альтэрнатыва аднапартыйнай сістэме дэмакратаў і рэспубліканцаў, каб народ сапраўды мог галасаваць», — напісаў Маск у сацсетцы X.

Незадоўга да гэтага бізнесмен заявіў, што кангрэсмены, якія падтрымаюць законапраект аб падатковых ільготах, прайграюць праймерыз у 2026 годзе, «нават калі гэта будзе апошняе, што я зраблю на гэтай Зямлі».

 У адказ Дональд Трамп пагразіў пазбавіць Маска субсідый. 

«Электрамабілі — гэта добра, але не ўсіх трэба прымушаць іх купляць. Ілан, магчыма, атрымлівае больш субсідый, чым хто-небудзь у гісторыі, і без іх яму, верагодна, давялося б закрыць сваю краму і вярнуцца дадому, у Паўднёвую Афрыку», — напісаў прэзідэнт ЗША.

«Магчыма, нам варта даручыць DOGE сур’ёзна заняцца гэтым?» — прыгразіў ён. 

Каментары5

  • бабруйчанін
    01.07.2025
    Ні здзіўлен)) Як і каментавал кожнаму год на " аканчацельнае вырашэння пытання")))
    Беларусам яшчэ.адзін прыклад бБзьнісьмен банкір ці піяр менеджер..актор легкага жанра " свой хлопец" ..ні заўседы палітык дзяржаўны дзеяч
  • Ну-ну
    01.07.2025
    Чакаем чарговага ляпідарна геніяльнага камэнтара Мэтра наконт таго, хто ўсё-такі зь іх двух ёсьць агЭнтурай і ненацыянальным чалавекам, а хто – ляпідарна геніяльны. (Праўда, думаю, як і ў іншых падобных нязручных выпадках Мэтар будзе адмоўчвацца і посьціць фотачкі).
  • Барадзед
    01.07.2025
    рапуха, я за Маска. Go Musk!

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі13

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі13

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць