У чэрвені ў шматпавярховіку на беразе Свіслачы, вядомым у народзе як «Дом Чыжа», купілі прасторную кватэру за 400 тысяч даляраў. Яна аказалася самай дарагой кватэрай, прададзенай у мінулым месяцы ў Беларусі, піша Realt.by.

Жылы комплекс «Ля Траецкага» размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Мінска — побач з аднайменным прадмесцем, набярэжнай ракі Свіслач, Вялікім тэатрам оперы і балета і метро «Няміга». У пад'ездах дома кругласутачна дзяжураць кансьержы. Дом абгароджаны, маецца відэаназіранне, уезд у двор абмежаваны шлагбаўмам.
Тут, у доме па адрасе Старажоўская, 6 і прадалі самую дарагую кватэру месяца — жыллё плошчай 158 квадратных метраў. Цана за кватэру склала 400 тысяч даляраў (гэта, дарэчы, больш чым у два разы танней, чым самая дарагая кватэра мая).
Выходзіць, што квадратны метр у доме Чыжа ацанілі ў 2528 даляраў.
Дарэчы, цяпер у ЖК «Ля Траецкага» прадаецца каля 15 кватэр. Самая танная каштуе 290 тысяч даляраў, а самая дарагая — 1,6 мільёна даляраў.
Колькасць продажаў кватэр у Мінску скарацілася на 11,5%
Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў
Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц
Самую дарагую кватэру ў Мінску ў сакавіку прадалі за 835 тысяч даляраў
Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?
Каментары