Вайна44

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі

У выніку атакі дронаў у Курску ў ноч на сераду загінулі трое чалавек. Кіраўнік вобласці Аляксандр Хінштэйн заявіў, што ўдар па гарадскім пляжы быў мэтанакіраваным і побач не было ваенных аб’ектаў. Аднак усяго ў 600 метрах ад месца выбуху знаходзіцца філіял навукова-даследчага інстытута Міністэрства абароны, што ставіць пад сумнеў афіцыйную версію, піша ASTRA.

Уначы ў сераду, 9 ліпеня, Курск атакавалі БПЛА. 3 чалавекі загінулі, у тым ліку супрацоўнік Расгвардыі, 7 параненыя, у тым ліку пяцігадовае дзіця. Усе яны знаходзіліся падчас налёту на гарадскім пляжы.

«Беспрэцэдэнтны па сваёй жорсткасці ўдар па мірным аб'екце. Улетку, у свята, у месцы, дзе нават блізка няма ваенных аб'ектаў. Дзе адпачывалі людзі разам з дзецьмі», — напісаў выконваючы абавязкі губернатара Хінштэйн.

«На тэрыторыі пляжу праводзяцца следчыя дзеянні, каб пацвердзіць факт тэрарыстычнага акту з боку УСУ, якія мэтанакіравана ўдарылі па адпачываючых», — дадаў пракрамлёўскі канал «Рэн-ТБ».

Аднак, як высветліла ASTRA, 8 ліпеня каля 23-й гадзіны над тэрыторыяй пляжа «Гарадскі» ў Курску БПЛА быў збіты сродкамі СПА МА РФ. На пляж упалі абломкі ўжо збітага беспілотніка, пацвердзілі крыніцы ASTRA. У выніку падзення абломкаў БПЛА былі параненыя, у тым ліку, Паліна Мінашкіна і яе пяцігадовы сын Антон.

Прыкладна ў 600 метрах ад пляжа «Гарадскі» ў Курску знаходзіцца філіял 18-га Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута (ЦНДІ) Мінабароны Расіі, які займае тэрыторыю ў шэсць гектараў, заўважыла «Агенцтва».

18-ы ЦНДІ гістарычна займаўся распрацоўкай сістэм радыёразведкі, далёкай і спадарожнікавай сувязі і кадзіравання. Ён да гэтага часу займаецца вытворчасцю радыёлакацыйнай і радыёнавігацыйнай апаратуры, а таксама дзейнасцю, што забяспечвае ваенную бяспеку, вынікае з дадзеных «СПАРК-Інтэрфакс». Інстытут рэгіструе прыборы для радыётэхнікі, у тым ліку антэны для сістэм радыёманіторынгу, радыёпеленгацыі і радыёлакацыі, адзначае «Агенцтва».

Усяго над Курскай вобласцю ў ноч на 9 ліпеня збілі 23 БПЛА, паведамілі раніцай у МА РФ.

Каментары4

  • Ёсік
    09.07.2025
    Хінштэйн, расейцы заўсёды малоцяць па цывільных ва Украіне, але адзін адказ - там былі вайскоўцы, там зьбіралі танкі і г.д. Падтрымалі ўварванне і вайну, ну дык як тыя немцы, атрымлівайце зваротна ўсе пялюшкі вайны, адказвайце за свайго фюрэра.
  • Ну вядома!
    09.07.2025
    Уначы? Дзеці? На пляжы?
  • Ваўкалак
    09.07.2025
    Ну вядома!, шчэй з мянтом

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць