Грамадства1212

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства

Уначы ў Сеніцкім сельсавеце пад Мінскам была застрэленая жывёліна, якая перад тым палохала мясцовых жыхароў. У людзей узнікла спрэчка: адныя сцвярджалі, што гэта быў воўк, іншыя — што сабака. Каб разабрацца, правялі ветэрынарную экспертызу, і яна лясное паходжанне не пацвердзіла, піша pristalica.by.

Як расказаў галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар Мінскага раёна Генадзь Залатуха, жывёліну грунтоўна даследавалі і па анатоміі сківіц вызначылі, што гэта ўсё ж такі сабака. У ваўка сківіцы значна мацнейшыя, ды і зубы маюць іншую форму.

Цяпер спецыялісты спрабуюць высветліць, ці быў гэты сабака хворы на шаленства. Папярэдні аналіз паказаў адмоўны вынік, але канчатковы адказ будзе вядомы толькі праз 30 дзён.

Нагадаем, што сілавікі адразу пасля заканчэння аперацыі паведамлялі, нібыта гэтая жывёліна — воўк з відавочнымі прыкметамі шаленства. А міністр унутраных спраў Іван Кубракоў даў указанне аб заахвочванні супрацоўнікаў за самаадданасць.

Каментары12

  • Жвір
    17.07.2025
    Мянты схлусілі, яны не маглі не разумець, што перад імі сабака. Ваўкі ня брэшуць, а ў справаздачы мянты напісалі, што жывёла паводзіла сябе агрэсыўна, і, калі гэта быў сабака, значыць брахаў...
  • Альгерд
    17.07.2025
    Убили животное потому,что кому то было страшно. Все логично.
  • Можа так і трэба
    18.07.2025
    Калі ўяўляў небяспеку то норм зрабілі. На першым мейсцы мусіць быць бяспека людзей.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі порт «Тамань» у Краснадарскім краю: пашкоджаны два судны і два прычалы

«Востраў чысціні» адкрываюць пад новай назвай4

«Цёмны душ» — новы трэнд моладзі. Эксперты яго вітаюць2

Уіткаф расказаў, якія чатыры дакументы абмяркоўвалі на перамовах з Украінай

Пад Слуцкам будуюць сакрэтны вайсковы завод — збіраюцца рабіць 240 тысяч снарадаў штогод для патрэб Расіі31

У Вільні 22 снежня пройдзе паніхіда па блогеру Мікіце Мелказёраве

Дырэктар «БелДжы» расказаў, на якой машыне сам ездзіць5

У свой апошні дзень Мікіта Мелказёраў паспеў запісаць яшчэ адно інтэрв'ю8

Чым запомніўся Мікіта Мелказёраў — самы папулярны беларускі інтэрв'юер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць