Здарэнні44

Злавілі таямнічую жывёлу, што палохала жыхароў Прылукаў і Сеніцы пад Мінскам

А вось хто гэта — сапраўдная загадка.

На працягу некалькіх дзён служба адлову, а таксама міліцыя шукалі то ваўка, то сабаку. Супрацоўнікам Мінскага РАУС урэшце ўдалося знайсці жывёлу. Пра гэта распавялі ў Мінскім райвыканкаме 17 ліпеня, піша газета «Прысталічча».

У райвыканкаме таксама адзначылі, што па ўсіх прыкметах гэта той звер, якога бачылі ў Сеніцы і Прылуках. Жывёла абясшкоджаная.

Хто палохаў жыхароў аграгарадкоў апошнія дні: воўк ці сабака — зараз сказаць складана. Для гэтага будуць праводзіць экспертызу, каб дакладна вызначыць від.

Таксама жывёлу будуць даследаваць ветэрынары, каб зразумець прычыну яе паводзінаў.

Каментары4

  • Жвір
    17.07.2025
    Што значыць "абясшкоджана", яе/яго што, забілі ?
  • Парада
    17.07.2025
    Землякі, лавіце гэтых таямнічых жывёл і цішком вязіце ў Дразды, Астрашыцкі Гарадок ці кідайце за плот на тэрыторыю Палаца Незалежнасці! Гэты наш прыродны скарб можа быць вельмі карысным усёй краіне!
  • Fury
    17.07.2025
    Вы что "28 дней спустя" не смотрели?

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?19

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт7

Меркель заявіла, што ў агрэсіі Пуціна часткова вінаватыя Польшча і краіны Балтыі48

Пад Баранавічамі вырасцілі 25 груш на галінцы даўжынёй у 25 сантыметраў1

У Гомельскай вобласці рэпрэсуюць за ўдзел у апытанні пяцігадовай даўніны7

На фільм «Класная» загоняць усіх17

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?19

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць