Свет22

У Іспаніі загадкава загінуў экс-чыноўнік МУС Украіны ў месцы, дзе забілі расійскага лётчыка

Яго знайшлі тварам уніз у вадзе, без прыкмет жыцця.

Комлекс Cala Alta. Фота: Johannes Simon/Getty Images

У іспанскім жылым комплексе Cala Alta ў Вільяхоясе, дзе быў забіты расійскі лётчык Максім Кузьмінаў, пры нявызначаных абставінах загінуў украінец Ігар Грушэўскі — былы чыноўнік Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Украіны, піша «Еўрапейская праўда».

Увечары 29 чэрвеня Ігар купаўся ў басейне жылога комплексу, дзе нядаўна набыў кватэру. Яго знайшлі тварам уніз у вадзе, без прыкмет жыцця. Першую дапамогу спрабавалі аказаць суседзі, затым — медыкі, але выратаваць яго не ўдалося.

Як адзначаецца, 61-гадовы Грушэўскі быў былым высокапастаўленым чыноўнікам Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Украіны, а пазней — Нацыянальнай паліцыі. Смерць выклікала падазрэнні сярод жыхароў. Хоць на целе не было відавочных слядоў гвалту, з аднаго вуха ішла кроў. Жыхары мяркуюць, што прычынай магла стаць раптоўнае спыненне сэрца або інсульт, аднак не выключаюць і магчымасць забойства.

Грушэўскі, які не меў цеснага кантакту з суседзямі, заставаўся для іх мала вядомым чалавекам. Толькі пасля інцыдэнту стала вядома, што ён быў звязаны з барацьбой з арганізаванай злачыннасцю ва Украіне.

Яго імя атрымалася знайсці толькі ў архіўных украінскіх рэестрах юрыдычных асоб 1990-х гадоў, дзе ён фігураваў як кіраўнік УБАЗ у Чаркаскай і Кіраваградскай абласцях. Сам падраздзяленне было ліквідавана ў 2015 годзе ў рамках паліцэйскай рэформы.

Некаторыя жыхары мяркуюць, што Грушэўскі мог ужо быць на пенсіі і пасяліўся ў Іспаніі.

Гібель Грушэўскага адбылася менш чым праз паўтара года пасля забойства ў тым жа комплексе расійскага лётчыка Максіма Кузьмінава, які збег ва Украіну разам з ваенным верталётам Мі-8. Тады расійскія агенты забілі яго ў падземным паркінгу комплексу.

Падабенства месца і абставінаў дзвюх смерцяў выклікае падазрэнні ў магчымай датычнасці расійскіх спецслужбаў і да гэтай справы.

Пакуль што афіцыйных высноў следства пра прычыны смерці Грушэўскага няма. Справа Кузьмінава, тым часам, дагэтуль знаходзіцца пад грыфам судовай таямніцы.

Варта адзначыць, што ў жніўні 2023 года стала вядома, што верталёт Мі-8 Узброеных сіл Расіі апынуўся ва Украіне ў выніку спецаперацыі. Пілотам Мі-8 быў 28-гадовы Максім Кузьмінаў. Ён атрымаў узнагароду — 500 тысяч долараў у грыўневым эквіваленце.

А 19 лютага 2024 года ўкраінская ваенная разведка пацвердзіла, што Максіма Кузьмінава знайшлі мёртвым у Іспаніі.

Каментары2

  • бабруйчаніе
    21.07.2025
    Кожнае слова пытанне Былы высокапасадовец еац паліцыя Украіны забіт у Іспаніі у жытловым комплексе дзе набыл кватэру.Побач быў забіты рослятун магчыма роскрымінала Памерлы высокапасадовец " курыравал" арганізаваную злачыннасць в Украіна)))
    Колькі там за лятуна рф абяцала ?? На колькі кватэр хапіла ??
  • политзек
    21.07.2025
    ну неплохо так "поборолся" гражданин в свое время на пенсию в Испании.

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў15

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў15

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць