Грамадства11

На каршэрынгавыя аўтамабілі хочуць паставіць алказамкі

У Беларусі разглядаюць магчымасць усталявання алказамкоў у каршэрынгавых аўтамабілях — прылад, якія не дазваляюць завесці машыну, калі кіроўца нецвярозы, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

На пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці абмяркоўвалі прававое рэгуляванне каршэрынгавых і кікшэрынгавых паслуг.

Падчас абмеркавання падкрэслівалі неабходнасць выразнай маркіроўкі каршэрынгавых машын, каб іх было лёгка заўважыць на дарозе, аналагічна таксі. Бо цяпер некаторыя кампаніі спецыяльна не пазначаюць свае аўто, каб пазбягаць увагі ДАІ.

Начальнік ДАІ Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч паведаміў, што прыблізна кожны дзясяты нецвярозы кіроўца — карыстальнік каршэрынгу. Таму і прапануецца на такія машыны ставіць алказамкі.

Таксама ў працэсе абмеркавання адзначылі, што часта аўтамабіль бярэ адзін чалавек, а кіруе ім зусім іншы: гэты момант ніяк не кантралюецца, і кампаніі фактычна не нясуць адказнасці за тое, хто сядае за руль.

Каментары1

  • k develop
    21.07.2025
    Мяне ўжо не аднойчы ледзь не збілі на ўніверсітэцкім праезде менавіта каршэрынгавыя машыны. Будзце ўважлівыя

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?7

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

Страшны пажар на раскошным альпійскім курорце: дзясяткі людзей загінулі ў падвальнай кавярні ад выбуху піратэхнікі8

З 1 студзеня базавая стаўка вырасла да 297 рублёў1

У Амстэрдаме ў навагоднюю ноч ушчэнт згарэла 150‑гадовая царква6

У акупаванай частцы Херсонскай вобласці пры ўдары па кавярні загінулі 24 чалавекі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?7

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць